Сцяг Канады

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Канады
Remove ads

Закон аб дзяржаўным сцягу прыняты палатай абшчын канадскага парламента 15 снежня 1964 г. пасля працяглых дэбатаў, бо было прадстаўлена больш за 2 600 варыянтаў дызайну сцяга.

Хуткія факты Сцяг Канады, Зацверджаны ...

Апісанне

Чырвоны кляновы ліст на цэнтральным белым полі, з бакоў якога вертыкальныя чырвоныя палосы. Сярэдняя белая паласа ўдвая шырэй кожнай чырвонай. Сцяг мае суадносіны бакоў 1:2.

Сцяг сімвалізуе два акіяна, якія абмываюць берагі Канады — Атлантычны і Ціхі акіян. Кляновы ліст павінен падкрэсліваць адзінства нацыі. Чырвоны — колер крыжа Святога Георгія, сімвалізуе Вялікабрытанію. Белы — колер французскай манархіі.

Нязгоды былі выкліканыя тым, што спрадвечна ліст клёна цукровага (Acer saccharum) быў эмблемай Усходняй Канады, дзе гэта дрэва расце і дзе з яго здабываюць кляновы сіроп. На большай частцы канадскай тэрыторый гэтае дрэва не сустракаецца.

Паводле адной з легенд, кляновы ліст стаў сімвалам Канады пры наступных абставінах. У 1860 годзе прынц Уэльскі упершыню наведаў Канаду. У Таронта планавалася сустрэча высокага госця. Насельніцтва горада рыхтавалася сустрэць прынца са сваімі нацыянальнымі сімваламі. Так, англійскія эмігранты прынеслі ружы, шатландскія — галіны чартапалоху. Аднак для дзяцей эмігрантаў, якія нарадзіліся ў Канадзе, сімвалаў не знайшлося, так як адзіным канадскім сімвалам быў бабёр. Зрэшты, у канцы 1830-х гадоў баптысцкае таварыства Св. Яна ў Квебеку прыняло ў якасці сімвала сваёй суполкі кляновы ліст. Суполка прапанавала несці канадцам на сустрэчы з прынцам кляновыя лісты.

Чырвоны і белы сталі афіцыйнымі колерам Канады пасля іх зацвярджэння каралём Георгам V 21 лістапада 1921.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads