Чартапалох
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чартапало́х[1][2] (Carduus) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Двухгадовыя і шматгадовыя калючыя травяністыя расліны вышынёю 0,3—2 м. Сцябло часцей з калюча-эубчастымі крыльцамі. Лісце чаргаванае, па краі з доўгімі калючкамі. Суквецці — кошыкі, адзіночныя або па 2—3 разам, агульная абгортка з чарапіцападобна размешчаных шыпаватых лісцікаў. Кветкі двухполыя, звычайна пурпурныя, ад 10—12 да 100 ў кошыку. Вяночак трубчаста-бакальчаты, часцей няправільна рассечаны. Плод — сямянка, гладкая, з чубком з простых зрослых каля асновы ў кольца валаскоў, якія лёгка ападаюць.

Remove ads
Пашырэнне
Адрозніваецца каля 120 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, заносныя — у Амерыцы, Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі 5 відаў чартапалоха: дробнагаловы (Carduus pycnocephalus), калючы (Carduus acanthoides), кучаравы (Carduus crispus) (народныя назвы бадзюлі, растроп, дзядоўнік), паніклы (Carduus nutans), кручочкавы (Carduus uncinatus). Трапляюцца па берагах рэк і ручаёў, у хмызняках, пасевах, каля жылля, на сметніках.
Remove ads
Значэнне
Пустазелле. Меданосныя, алейныя, дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 31. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads