Сцяг Квебека
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяг Квебека (фр.: Drapeau du Québec) — адзін з сімвалаў канадскай правінцыі Квебек.

Прыняты 21 студзеня 1948 года.
Апісанне
Прамавугольнае палотнішча з белым прамым крыжам. У кожным сінім прамавугольніку размешчана геральдычная лілея.
Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 2:3.
Гісторыя

Папярэднікамі сучаснага сцяга былі сцягі «Carillon» і «Carillon-Sacré-Cœur», таксама з выявай флёр-дэ-ліс, якія выкарыстоўваліся пачынаючы з парада 24 чэрвеня 1848.
Сцяг з белым прамым крыжам на сінім або чырвоным палотнішчы выкарыстоўваўся ў якасці кармавога сцяга на французскіх судах у часе першапачатковага асваення сучаснай Канады (сіняе палотнішча было абрана для таго, каб сцяг больш адрозніваўся ад непапулярнага ў Квебеку чырвонага гандлёвага сцяга Вялікабрытаніі). Флёр-дэ-ліс і крыж падкрэсліваюць паходжанне жыхароў правінцыі і ролю Францыі ў засваенні Канады.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Квебека
- Сцяг Квебека Архівавана 12 верасня 2011.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads