Сцяг Люксембурга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяг Люксембурга (люкс.: Lëtzebuerger Fändel; ням.: Flagge Luxemburgs; фр.: Drapeau du Luxembourg) — адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага Герцагства Люксембург. Уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных роўнавялікіх палосаў: верхняй — чырвонай, сярэдняй — беларй і ніжняй — блакітнай. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 3:5.
Remove ads
Гісторыя сцяга
Кароль Нідэрландаў Вілем I, стаўшы ў 1815 годзе адначасова і кіраўніком Люксембурга, прыняў у тым жа годзе герб і сцяг герцагства, якія паходзяць на дзяржаўныя знакі Нідэрландаў. Сцяг герцагства адрозніваецца ад нідэрландскага толькі больш светлым тонам ніжняй паласы.
Змена сцяга
Старшыня парламенцкай фракцыі Хрысціянска-сацыяльнай народнай партыі Мішэль Вальтэр (Michel Wolter) прапанаваў замяніць чырвона-бела-блакітны сцяг на сцяг «Чырвоны леў» (Roude Léiw). Мішэль Вальтэр занёс адпавядаючы праект закона ў парламент. Чырвона-бела-блакітны сцяг Люксембурга быў уведзены ў 1972 годзе. Але той сцяг быў вельмі падобны на сцяг Нідэрландаў, таму ў 1992 годзе блакітная паласа была зробленая больш светлай (колер Пантон 299С). Нягледзячы на гэта, шматлікія лічаць, што гэтага было недастаткова, каб адназначна адрозніць сцяг Люксембурга ад сцяга Нідэрландаў.
Сцяг з малюнкам льва на бела-блакітным фоне паходзіць з XIII стагоддзя і быў радавым сцягам Дому Люксембург.
Прапанова Мішэля Вальтэра сустрэла падтрымку сярод насельніцтва, але сярод парламентарыяў аднадушнай падтрымкі няма. Паводле апытання, якое правяла радыёстанцыя «Радыё Люксембург» (RTL Radio Luxembourg), больш 90 % насельніцтва падтрымліваюць замену сцяга.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Люксембурга- Neue Fahne für das Großherzogtum? Архівавана 10 сакавіка 2007. (ням.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

