Сцяг Румыніі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяг Румыніі
Remove ads

Сцяг Румыніі ўяўляе сабой чырвона-жоўта-сіні трыкалор — 3 вертыкальныя паласы роўнай шырыні. Адносіны 7:10. Быў прыняты ў 1848 годзе падчас рэвалюцыі ў Валахіі. Сцяг нагадвае сабой некаторыя іншыя сцягі Еўропы.

Хуткія факты Сцяг Румыніі, Зацверджаны ...

Малюнак сцяга ствараўся пад відавочным уплывам французскага сцяга ў 1840-я гады, аднак, колеры сцяга маюць, мабыць, больш старажытнае паходжанне. Упершыню яны сустракаюцца ў часы кіравання гаспадара Валахіі Міхая Адважнага (15931601). Ёсць таксама версія, што гэтыя колеры выкарыстоўваліся яшчэ ў часы гаспадара Малдавіі Стэфана Вялікага (1457—1504). Чырвона-жоўта-сіні штандар стаў знакам рэвалюцыі 1821 года, узначаленай Тудорам Уладзімірэску.

З 1866 па 1948 год сцяг Румыніі ўяўляў сабою гладкі трыкалор. Пасля 1948 г. на румынскім трыкалоры быў намаляваны герб СРР. У 1989 годзе ў сувязі са зменай дзяржаўнага ладу герб са сцяга быў зняты.

Больш інфармацыі Цвета, Сіні ...
Remove ads

Сцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі

Thumb
Сцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі

Сцяг Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі складаўся з чырвонай, жоўтай і сіняй палос, размешчаных вертыкальна, з сіняй паласой у дрэўка. У сярэдзіне размешчаны герб Сацыялістычнай Рэспублікі Румыніі.

Сцяг Румынскай рэвалюцыі 1989 года ствараўся дэманстрантамі, якія выразалі сацыялістычны герб са сцяга, такім чынам вяртаючы сцягу ранейшы выгляд, якім ён быў да 1948 года. 25 снежня 1989 у Румыніі адноўлены ранейшы сцяг, без герба СРР.

Remove ads

Падобныя сцягі

Спасылкі

Сцяг Румыніі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads