Сіні колер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіні — назва групы колераў. Мае даўжыню хвалі 440—485 (або 420—490) нанаметраў. Адзін з «асноўных колераў» у сістэме RGB.
Сінія прыродныя фарбавальнікі, пігменты і іншыя эталоны


- Колер неба
Мінералы
Расліны і жывёлы
Іншыя прыродныя эталоны
- Эмісійны спектр іонаў медзі
- Азур
Іншыя літаратурна-культурныя асацыяцыі
- Сіні часта сімвалізуе ўдар, так, у англійскім «black and blue,» азначае сіняк. «Сінякі пад вачамі» — стомленасць.
- У старажытным Егіпце сіні выкарыстоўваўся для пазначэння праўды.
Сіні — колер Зеўса (Юпітэра) і Геры (Юноны). - Шырокую цёмна-сінюю стужку мае Ордэн Падвязкі, вышэйшай рыцарскі ордэн Брытанскай кароны. Ордэн быў заснаваны ў 1348 годзе Эдуардам III.
- Сіні — колер каралеўскай улады і высакароднага паходжання.
- Выраз «блакітная кроў» для людзей высокага паходжання адбыўся з пераканання, што вены ў іспанскіх арыстакратаў «больш сінія», чым у простых людзей.
- Выраз «сіняя панчоха» па стаўленні да навуковай дамы ўзыходзіць к 15 стагоддзю, калі ў Венецыі збіралася грамадства мужчын і жанчын, якія займаліся вывучэннем навук, сінія панчохі былі іх адметным атрыбутам адзежы. Гэты звычай быў запазычаны парыжскімі інтэлектуаламі ў 1590-х гадах. Сам тэрмін паўстаў у Англіі ў 1750 гадах.
- Сіні колер брытанскай кансерватыўнай партыі.
- У хрысціянстве сіні сімвалізуе шчырасць, разважлівасць і набожнасць.
- У англійскай мове сіні колер сімвалізуе смутак, меланхолію, дэпрэсію, або проста стан глыбокай задуменнасці. Сімвалічна звязваецца са станам разважання, напрыклад сіні перыяд Пікасо (1901—1904).
- Сіні нярэдка асацыюецца з вадой і паветрам, колер мора, неба, ён сцішвае, стварае адчуванне расслабленасці, камфорту. Гэта колер стабільнасці, задаволенасці жыццём, сімвалізуе непераходзячыя, вечныя каштоўнасці. Знак глыбокіх роздумаў, увагі, самапаглыбленні, знак вышыні і глыбіні. Сталасць, адданасць, правасуддзе, дасканаласць і мір.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads