Сцяпан Антонавіч Жабінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сцяпан Антонавіч Жабінскі
Remove ads

Сцяпан Антонавіч Жабінскі (1894, в. Рудаўка, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць — 1975) — рэдактар, грамадскі дзеяч.

Хуткія факты Сцяпан Антонавіч Жабінскі, Род дзейнасці ...
Remove ads

Жыццяпіс

Thumb
Фракцыя Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў Першай агульнанацыянальнай палітычнай канферэнцыі ў Празе. Другі справа сядзіць Сцяпан Жабінскі. Верасень 1921

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. У 1914—1917 гадах у дзеючай Рускай імператарскай арміі. У 1920 годзе старшыня Свіслацкага валаснога рэўкама.

З 1923 года член КПЗБ. Удзельнік партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. На «працэсе 45-ці» асуджаны да 4 гадоў зняволення, вывалены 1 студзеня 1927 года. Пасля вызвалення прыняў рашэнне аб выездзе разам з сям’ёй у БССР. У канцы 1927 года быў прыняты на працу ў газету «Звязда», атрымаў пасаду загадчыка сектара замежнай інфармацыі, часам выступаў з публікацыямі на старонках газеты. У першыя дні лютага 1933 года быў пераведзены на працу ў прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КПБ.

Арыштаваны 20 лістапада 1933 года ў Мінску. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 года як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 11.6.1936 года.

У пасляваенны час жыў у Віцебску. Напісаў успаміны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956 года. Асабовая справа С. Жабінскага № 10182-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Remove ads

Творы

  • Начало пути // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads