Сцяпан Пятровіч Сямашка
пісьменнік, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяпан Пятровіч Сяма́шка[2] (27 ліпеня 1898, вёска Барылы (пазней злілася з вёскай Катушонкі) Полацкі раён, Віцебская вобласць — 23 верасня 1965) — беларускі пісьменнік. Брат Міколы Сямашкі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1920 годзе пайшоў у Чырвоную Армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 1921—1926 гадах — на партыйнай і савецкай рабоце ў Полацку. У 1926—1929 гадах працаваў рэдактарам акруговай газеты «Чырвоная Полаччына», потым — у часопісе «Шляхі калектывізацыі», у газеце «Звязда». Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1932)[2]. У гады Вялікай Айчыннай вайны — палітработнік у Савецкай Арміі. У 1945—1946 гадах — адказны сакратар камісіі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1947 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.
Remove ads
Творчасць

Першы празаічны твор надрукаваў у 1925 годзе. У 1927 годзе ў газеце «Чырвоная Полаччына» апублікаваў некалькі ўрыўкаў з аповесці «Пад панскай няволяй». Аўтар кнігі апавяданняў «Пералом» (1932), прысвечанай калектывізацыі.
3 1936 года ў друку не выступаў.
У пасляваенныя гады перакладаў на беларускую мову паасобныя творы К. Маркса, Ф. Энгельса, У. І. Леніна[3].
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 343. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads