Сцяпскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сцяпскі́ (Сцяпо́ўскі) сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сцяпы.

Хуткія факты Сцяпскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сцяпскі сельсавет у складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года частка сельсавета ўвайшла ў склад новаўтворанага Малінаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. 14 мая 1936 года сельсавет узбуйнены за кошт далучэння часткі скасаванага Малінаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шчадрынскага сельсавета[1].

18 студзеня 1965 года ўтвораны зноў як Сцяпскі (Сцяпоўскі) сельсавет у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці БССР з часткі Шчадрынскага сельсавета ў складзе 6 населеных пунктаў (Зарэчча, Новая Мар’еўка, Салоцін, Селішча, Сцяпы і Успалішча)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Сцяпскога сельсавета 6 населеных пунктаў[3]. 21 верасня 1992 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Шчадрынскага сельсавета.

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 86. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads