Шчадрынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шчадры́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Шчадрын.

Хуткія факты Шчадрынскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шчадрын.

Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года частка сельсавета ўключана ў склад новаўтворанага Малінаўскага нацыянальнага польскага сельсавета[2].

15 ліпеня 1935 года Шчадрын атрымаў статус мястэчка.

14 мая 1936 года сельсавет узбуйнены за кошт далучэння часткі скасаванага Малінаўскага нацыянальнага польскага сельсавета.

З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Шчадрына паніжаны да вёскі.

5 сакавіка 1939 года сельсавет разбуйнены на Шчадрынскі і Кіцінскі сельсаветы.

З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцяпскога сельсавета[3].

29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Жлобінскага раёна. 18 студзеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дворышчанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Бяльчо, Дабравольшча, Дворышча, Замен-Рыння, Кіцін і Людгардаўка), тады ж з часткі сельсавета (6 населеных пунктаў: Зарэчча, Новая Мар’еўка, Салоцін, Селішча, Сцяпы і Успалішча) утвораны Сцяпскі (Сцяпоўскі) сельсавет[4].

На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шчадрынскага сельсавета 16 населеных пунктаў[5].

21 верасня 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцяпскога сельсавета.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2017 чалавек[6], з іх 80,9 % — беларусы, 16,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1495 чалавек[8].

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыуму Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР Пра арганізацыю Малінаўскага польскага нацыянальнага сельскага савету ў Парыцкім раёне // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. — 1931, № 51.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 86. — 248 с. 10 000 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads