Сымон Шаўцоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сымон Шаўцоў (17 красавіка 1911, Случчына — 8 мая 1999, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 красавіка 1911 г. на Случчыне. У 1916 г. застаўся без бацькі, а ў 1925 г. трапіў у сіроцкі дом у Бабруйску. Скончыў Бабруйскую прафтэхшколу металістаў.
У 1930-х гадоў працаваў на машынабудаўнічым заводзе імя Варашылава (Мінск). Стаў займацца літаратурнай творчасцю, быў знаёмы з К. Чорным, В. Мараковым, Ю. Таўбіным. Працаваў у газеце «Калгаснік Беларусі», ажаніўся. У 1934 г. паступіў на гістарычны факультэт БДУ, а ў 1939 г. яго скончыў.
Настаўнічаў у в. Капцэвічы (Петрыкаўскі раён). Потым служыў у Чырвонай Арміі ў Свярдлоўску. Улетку 1941 г. трапіў на фронт і далей у нямецкі палон. Утрымліваўся ў лагеры для ваеннапалонных у польскіх Кельцах. Быў скіраваны ў школу прапагандыстаў і скончыў адпаведныя курсы ў Вустраве пад Берлінам. Быў накіраваны ў Мінск, працаваў у Генеральным камісарыяце разам з Міхасём Кавылём.
Улетку 1944 г. выехаў з жонкай на Захад. Па вайне жыў у акупацыйных зонах Германіі, дзе ў сям’і нарадзіліся дачка і сын. Настаўнічаў у беларускай школе ў лагеры для перамешчаных асобаў у Мітэнвальдзе. Разам з Я. Кіпелем, С. Жамойдам, М. Сцяпанавым, М. Падлазнікам стварыў Беларускую народную партыю[1]. Прымаў удзел у аднаўленчым XII Пленуме Беларускай цэнтральнай рады 9 мая 1948 г. у Эльвангене (Баварыя)[2].
У 1949 г. з усёй сям’ёй прыбыў у Аўстралію. Жыў у Сіднеі, займаўся грамадскай працай. Падтрымліваў сувязі з беларускімі арганізацыямі. Быў сябрам Беларускага культурна-грамадскага клуба. Аўтар кнігі «Мая Адысея», што пабачыла свет у Вільні ў 1999 г. і складалася з успамінаў, апавяданняў і вершаў.
Remove ads
Творы
- Мая Адысея: Успаміны. Апавяданні. Вершы / Сымон Шаўцоў; [Прадм. А. Блажэя]. — Вільня: Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь», 1999. — 132, [3] с. — ISBN 9986-9229-5-2.
Артыкулы
- Аўстралійскія зязюлі // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі… — С. 388.
- Бярозка-імігрантка // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі… — С. 387—388.
- Вершы // Беларуская думка. — 1997. — № 43. — С. 7 — 8; 1998. — № 44. — С. 17 — 18.
- Джузэпе Медура // Беларуская думка. — 1998. — № 44. — С. 31 — 32.
- «І той дзень прыйшоў». Раман Масея Сяднёва // Беларус. — 1988. — № 348. — Чырвень. — С. 6.
- Каму гарох? // Беларуская думка. — 1995. — № 40. — С. 23 — 30.
- Мішка // Беларуская думка. — 2005. — № 54. — С. 27 — 28.
- Пакутлівыя шляхі-дарогі // Беларуская думка. — 1998. — № 45. — С. 31 — 37; 1999. — № 46. — С. 30 — 37; 2000. — № 47. — С. 50 — 52; № 48. — С. 21 — 25; 2001. — № 49. — С. 28 — 35.
- Сяброўская гутарка ў «Робін Гуд» // Беларуская думка. — 1998. — № 44. — С. 33.
- Хітрыкі Марфы // Беларуская думка. — 2002. — № 50. — С. 33 — 34.
- Цётка Марыя // Беларуская думка. — 1994. — № 39. — С. 19 — 25.
- Шлёма // Беларуская думка. — 1996. — № 41. — С. 25 — 30; № 42. — С. 34 — 37.
- Я хацеў бы // Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі… — С. 387.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads