Юлій Таўбін
паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юлій Таўбін, сапр.: Юдаль Абрамавіч Таўбін (2 (15) верасня 1911, Астрагожск, Варонежская губерня, цяпер Варонежская вобласць, Расія — 29 або 30 кастрычніка 1937, Менск, БССР) — беларускі паэт, перакладчык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і аптэкара. У 1921 г. пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў. Пасля заканчэння сямігодкі (1928) паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум.
Дэбютаваў у прэсе, найбольш верагодна, у 1925 (нататка «Трэба падцягнуцца!» у часопісе «Беларускі піонэр»[1]), а першая публікацыя верша адбылася ў 1926 (часопіс «Маладняк Калініншчыны», Клімавічы). Увосень 1930 г. выйшаў першы зборнік вершаў «Агні». Стаў членам БелАППа. Тагачасная крытыка ставілася да паэта насцярожана; яго абвінавачвалі ў рабскіх адносінах да старой буржуазнай літаратуры. У 1931—1933 г. вучыўся ў Мінску.

Арыштаваны ў канцы лютага 1933 г. (паводле звестак дачкі паэта Аркадзя Куляшова Валянціны, «повадам для першага арышту Юлія Таўбіна стаў ліст з-за мяжы ад цёткі, якая нібыта пераехала з Польшчы ў Амерыку»). Прыгавораны 10 жніўня 1933 года да 2 гадоў ссылкі. Тэрмін адбываў у Цюмені. Настойліва вывучаў англійскую мову, многа перакладаў з яе. Перакладаў таксама творы Г. Гейнэ, У. Маякоўскага. 4 лістапада 1936 года паўторна арыштаваны і этапаваны ў Мінск. 29 кастрычніка 1937 года выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прысудзіла паэта да расстрэлу. Рэабілітаваны 29 жніўня 1956 года.
У 2010-х гадах даследаваннем творчасці Ю. Таўбіна актыўна займаўся В. Жыбуль[1]. У 2017 А. Хадановіч уклаў зборнік Ю. Таўбіна «Выбранае» для серыі «Паэты планеты» і падрыхтаваў адкрытую лекцыю, прысвечаную Таўбіну[2]. У тым жа годзе з’явіўся беларуска-польскі фільм «Зніклая паэзія», дзе папулярна распавядаецца пра Т. Кляшторнага, М. Кульбака, Ю. Таўбіна, І. Харыка[3].
Remove ads
Бібліяграфія
- Каб жыць, спяваць і не старэць…: Вершы. 1928—1930. Мн., 1931;
- Тры паэмы. Мн., 1931;
- Мая другая кніга: Вершы. Мн., 1932;
- Таўрыда: Паэма. Мн., 1932;
- Выбраныя вершы. Мн., 1957;
- Вершы. Мн., 1969.
- Выбранае. Мн., 2017.
- «Агні». 1930
- «Каб жыць, сьпяваць і не старэць». 1931
- «Нудная гісторыя». 1931
- «Таўрыда». 1932
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads