Сыраваткінскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сырава́ткінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Сыраваткі.

Хуткія факты Сыраваткінскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Выгаляненцкі сельсавет у складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Выгаляненты. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сыраваткі, сельсавет перайменаваны ў Сыраваткінскі[1]. 15 лістапада 1957 года ў склад Вішнеўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Выгаляненты, Волькаўшчына, Замэчак, Касцюкі, Копаніха, Купля, Людымы, Мізулічы, Нараты, Свайгіні)[2]. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Смаргонскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лылойцінскага сельсавета[3]. 17 лістапада 1986 года скасаваны, 19 населеных пунктаў (вёскі Андрэеўцы, Ашмянец, Будзілкі, Дубкі, Капачы, Паляны, Пастарыні III, Працуты, Селішча, Сенцяняты, Стаўбуцева, Сыраваткі, Хацілавічы, хутары Баравыя, Гародзькава, Дзексна, Сяляцічы, Хваецкаўшчына і Чорная Лужа) перададзены ў склад Жодзішкаўскага сельсавета, з астатніх населеных пунктаў зноў утвораны Лылойцінскі сельсавет[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads