Сыраежка крохкая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сыраежка крохкая
Remove ads

Сырае́жка крохкая (Russula fragilis) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 2—5 см, пукатая, пазней плоская, з тонкім гладкім або рубчастым краем. У спелых грыбоў часам край шапкі прыўзняты. Скурка чырвонага колеру з фіялетавым адценнем, лёгка адстае ад мякаці. Ножка грыба даўжынёй 3—6 см і 1—1,5 см у дыяметры, круглая, суцэльная. Колер ножкі белы, у дарослых грыбоў часам набывае жаўтаватае адценне. Мякаць белага колеру, крохкая, едкая на смак, без асаблівага паху. Пласцінкі прырослыя, крохкія, белыя. Часам па краю пласцінак прысутнічаюць дробныя зубцы. Споры дробнабарадаўчатыя або шыпаватыя, бясколерныя.

Ядомы грыб.

Remove ads

Экалогія і распаўсюджванне

Грыбы растуць у розных лясах. Пладовыя целы з'яўляюцца ў ліпеніверасні, паасобку або групамі.

Літаратура

  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 157. — 192 с. 60 000 экз.
  • Сержанина Г. И. Шляпочные грибы Белоруссии — Минск: Наука и техника, 1984. (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads