Сьера-Мадрона

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сьера-Мадрона
Remove ads

Сьера-Мадрона (ісп.: Sierra Madrona) — горны масіў у паўднёвай Іспаніі, частка хрыбта Сьера-Марэна.

Хуткія факты Сьера-Мадрона, Краіна ...

Найвышэйшы пункт — гара Баньюэлас (1332 м). Паўночныя схілы плаўна пераходзяць у пласкагор’е Месета, паўднёвыя схілы хрыбта рэзка абрываюцца да Андалускай нізіны. Хрыбет складзены крышталічнымі горнымі пародамі і быў утвораны ў выніку ўзняцця, выкліканага рухам у паўночным напрамку Афрыканскай пліты. Маюцца радовішчы руд медзі і марганцу, ртуці, пірытаў, некаторыя з якіх распрацоўваюцца са старажытных часоў. Сьера-Мадрона размешчана на тэрыторыі правінцый Сьюдад-Рэаль (Кастылія — Ла-Манча), Кордава і Хаэн (Андалусія).

Схілы масіва пакрыты міжземнаморскімі вечназялёнымі хмызнякамі і шыракалістымі лясамі (дуб, бук, каштан).

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads