Сэман Портленд Чэйз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэман Портленд Чэйз
Remove ads

Сэман Портленд Чэйз (англ.: Salmon Portland Chase; 1808—1873) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч часоў грамадзянскай вайны ў ЗША. Губернатар Агая, пазней сенатар ад штата Агая, вярхоўны суддзя ЗША. Займаў пасаду міністра фінансаў ЗША пры прэзідэнце Аўрааме Лінкальне.

Хуткія факты Сэман Портленд Чэйз, 23-і губернатар Агая[d] ...

Перакананы праціўнік рабства. Актыўна змагаўся з празмерным палітычным уплывам багатых землеўладальнікаў з паўднёвых штатаў.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Корнішы, Нью-Гэмпшыр. У дзевяць гадоў пазбавіўся бацькі. Быў узяты на выхаванне дзядзькам, святаром Епіскапальнай царквы.

Змяніў некалькі школ. Вучыўся ў Віндзары (штат Вермонт), Уорцінгтане (Агая) і каледжы Цынцынаці. Паступіў у Дартмуцкі каледж. Быў членам некалькіх студэнцкіх брацтваў. Пасля заканчэння каледжа пераехаў у Вашынгтон, дзе вывучаў права пад кіраўніцтвам генеральнага пракурора ЗША Уільяма Вірта. З 1829 года атрымаў права займацца адвакацкай дзейнасцю.

Remove ads

Цікавыя факты

Thumb
Долар 1862 года

Падчас яго працы ў якасці сакратара казначэйства ў 1862 годзе была выпушчана першая доларавая банкнота ЗША, на якой ён і быў намаляваны. Менавіта Чэйз першым распарадзіўся змясціць на амерыканскія грошы надпіс «Мы верым у Бога» (англ.: In God We Trust). Гэта адбылося ў 1864 годзе на манетах наміналам 2 цэнты. На папяровых доларах надпіс з’явіўся ў 1957 годзе.

Зноскі

1. Salmon P. Chase // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Salmon P. Chase // GeneaStar

3. Geni.com — 2006.

4. Goodwin D. K. Team of Rivals: The Political Genius of Abraham LincolnSimon & Schuster, 2005.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads