Обальская сядзіба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Обальская сядзіба
Remove ads

Обальскі сядзібна-паркавы комплекс — рэшткі сядзібнага дома і парк, якія захаваліся ў гарадскім пасёлку Обаль (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).

Хуткія факты Обальская сядзіба, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1-й палове XIX стагоддзя. З 1920 года ў сядзібе была школа, пасля Вялікай Айчыннай вайны — дзіцячы дом. Пазнй — інтэрнат працаўнікоў Обальскага керамічнага завода.

Сядзіба значна пацярпела ад пажару і разрабаванняў.

Архітэктура

Thumb
Обальская сядзіба (здымак 13 мая 2012 года)

Сядзібны дом двухпавярховы, пабудаваны з цэглы. Галоўны ўваход вылучаны чатырохкалонным порцікам. З боку парку дом мае высокі цокальны паверх над выступаючай аркадай. Перад уваходам дзве скульптуры львоў.

Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займае шырокі вестыбюль і парадная зала. На другім паверсе размяшчаліся жылыя пакоі. Гаспадарчыя памяшканні вынесены ў цокальны паверх. Першапачатковая планіроўка зменена падчас рамонту 1905—1907 гадоў.

Галоўным фасадам будынак выходзіць на невялікую плошчу з газонам.

Remove ads

Парк

За домам, на беразе ракі, невялікі пейзажны парк да якога вядуць пліты-прыступкі. Ліпавая алея паўколам апаясвае парк. Цэнтр парку — лужок з групамі лісцевых дрэў і астраўкамі хмызнякоў.

Літаратура

  • Обольская усадьба // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 24.
  • Сядзіба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 472.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads