Бігосаўская сядзіба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бігосаўская сядзібаmap
Remove ads

Бігосаўская сядзіба — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму. Створаны ў другой палове XIX ст. у в. Вопытная (Верхнядзвінскі раён). Належаў Нітаслаўскім.

Хуткія факты Сядзібна-паркавы ансамбль Нітаслаўскіх, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Сядзібны ансамбль арганізаваны вакол сажалкі са штучным возерам (па словах мясцовых жыхароў, раней пасярод возера знаходзілася і штучная выспа, вымашчаная брукам, да якой вёў драўляны мост), уключае гасподу з парадным партэрам перад ёй, капліцу, гаспадарчыя пабудовы і невялікі парк пейзажнага тыпу. Гаспода — мураваная аднапавярховая прамавугольная ў плане, з двухпавярховай цэнтральнай часткай. Аб’ёмы накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі ў тарцах. Па баках будынку рызаліты з чатырохкалоннымі порцікамі пры ўваходах. Сцены дэкарыраваныя пілястрамі, рустоўкай, філёнгамі і завершаныя развітымі карнізамі. Аконныя праёмы прамавугольныя.

У сядзібе да 1967 года быў размешчаны ветэрынарны тэхнікум. Помнік рэспубліканскага значэння.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads