Сялява (возера)
возера From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяля́ва[2][3] — адно з найбуйнейшых азёраў на паўночным усходзе Беларусі, размешчана на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці ў басейне ракі Лукомка (прыток Заходняй Дзвіны) за 20 км на поўнач ад горада Крупкі.
Возера Сялява з’яўляецца азёрным вадасховішчам, узнікшым на месцы азёр Сялява і Рабца пры будаўніцтве плаціны Сяляўскай ГЭС на рацэ Югна ў 1965 годзе[4].
Плошча паверхні возера каля 15 км², з іх прыкладна дзве траціны — паўднёвы плёс (уласная тэрыторыя возера Сялява), адна трэць — паўночны плёс (тэрыторыя возера Рабца). У цэнтральнай частцы возера знаходзяцца тры выспы, самая буйная з якіх мае плошчу каля 200 гектараў. Даўжыня возера 15 км, найбольшая шырыня 3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 17,6 м.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 6—8, на поўначы 3—5 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і пясчаныя. Месцамі берагі забалочаныя. Ложа возера да глыбіні 4—6, у асобных месцах да 10 метраў, выслана пясчана-галечнымі, пясчанымі і апясчаненымі адкладамі, глыбей — сапрапелем.
Возера эўтрофнае, праточнае. У возера ўпадаюць рэкі Высокая і Ракітаўка, пратока з возера Худавец[1], ручаі і меліярацыйныя каналы. На поўначы Сялява злучана шырокай пратокай з возерам Абіда. Зарастае слаба.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, акунь, плотка, мянтуз і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Баркі, Высокае, Прошыка, Старожышча, Худава, Дубы, Гузовіна, Янаўшчына, аграгарадок Калодніца. Возера ўваходзіць у склад ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява»[5][6].
Сярод мясцовых жыхароў існуе легенда што 28 жніўня 1942 года ў возера Сялява зваліўся бамбардзіроўшчык Пе-8, які перавозіў у Англію 4 тоны золата ў якасці перадаплаты за пастаўкі па ленд-лізу[7].
Remove ads
Зноскі
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- Возера Сялява Архівавана 8 снежня 2012.
- Ландшафтные заказники Архівавана 27 сакавіка 2012. (руск.)
- Есть ли золото на дне Селявы? (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads