Сямён Аляксандравіч Альтшулер

вучоны-фізік From Wikipedia, the free encyclopedia

Сямён Аляксандравіч Альтшулер
Remove ads

Сямё́н Алякса́ндравіч Альтшу́лер (24 верасня 1911, Віцебск — 24 студзеня 1983) — расійскі фізік, стваральнік навуковай школы ў галіне парамагнетызму. Член-карэспандэнт АН СССР (1976). Доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1970).

Хуткія факты Сямён Аляксандравіч Альтшулер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і віцебскіх яўрэяў. Скончыў Казанскі ўніверсітэт (1932), дзе працаваў з 1934 г. (з 1954 загадчык кафедры). У 1977—83 гг. член Прэзідыума Казанскага філіяла АН СССР.

Навуковыя працы па магнітнай радыёспектраскапіі, электронным парамагнітным рэзанансе, тэорыі парамагнетызму. Прадказаў (разам з І. Я. Тамам; 1934) наяўнасць у нейтрона магнітнага моманту, вызначыў яго знак і дакладна ацаніў велічыню. Адкрыў (разам з Б. М. Козыравым і С. Г. Саліхавым; 1948) звыштонкую структуру спектраў электроннага парамагнітнага рэзанансу. Прадказаў акустычны парамагнітньі рэзананс (1952; зарэгістраваны як адкрыццё ў 1974), пабудаваў яго тэорыю, што прывяло да стварэння квантавай акустыкі. Прапанаваў метад атрымання звышнізкіх тэмператур, заснаваны на адыябатычным размагнічванні ядзерных спінаў ванфлекаўскіх парамагнетыкаў (1966).

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads