Ігар Яўгенавіч Там

фізік-тэарэтык From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Яўгенавіч Там
Remove ads

І́гар Яўге́навіч Там (26 чэрвеня (8 ліпеня) 1895, Уладзівасток, Расія — 12 красавіка 1971, Масква) — савецкі фізік-тэарэтык; заснавальнік навуковай школы па тэарэтычнай фізіцы. Акадэмік АН СССР (1953, член-карэспандэнт 1933). Замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1961) і АН іншых краін. Герой Сацыялістычнай Працы (1953). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (сумесна з П. А. Чаранковым і І. М. Франкам, 1958)

Хуткія факты Ігар Яўгенавіч Там, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1918). Выкладаў у ВНУ Сімферопаля і Адэсы. У 1924—1941 і 1954—1957 гадах у Маскоўскім універсітэце (з 1930 года прафесар, загадчык кафедры). З 1934 года ў Фізічным інстытуце АН СССР (загадчык аддзела). У 1948—1953 гадах удзельнічаў у стварэнні першай вадароднай бомбы ў СССР.

Навуковы ўклад

Навуковыя працы па квантавай механіцы, тэорыі цвёрдага цела, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касмічных прамянёў і інш.

Стварыў квантавую тэорыю рассеяння святла ў крышталях (1930). Заклаў асновы квантава-механічнай тэорыі фотаэфекту ў металах (1931; з С. П. Шубіным). Прадказаў існаванне звязаных энергетычных станаў электрона на паверхні крышталя[ru] (узроўні Тама; 1932). Заклаў асновы палявой тэорыі парных ядзерных сіл (1934; адначасова з Д. Д. Іваненкам). Прадказаў наяўнасць у нейтрона магнітнага моманту (1934; з С. А. Альтшулерам). Стварыў тэорыю выпрамянення Чаранкова—Вавілава (1937; з І. М. Франкам). Даказаў суадносіны невызначальнасці «энергія—час» у нерэлятывісцкай квантавай механіцы (1945; з Л. І. Мандэльштамам). Распрацаваў тэорыю магнітнага тэрмаядзернага рэактара[ru] (1950; з А. Д. Сахаравым).

Remove ads

Узнагароды

Публікацыі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads