Сямён Мікалаевіч Домаш

беларускі палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сямён Мікалаевіч Домаш (2 студзеня 1950, вёска Тумашы, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць9 лютага 2019, Гродна[1]) — беларускі палітычны дзеяч.

Хуткія факты Сямён Мікалаевіч Домаш, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Бабруйскі аўтатранспартны тэхнікум (1969), Вышэйшую партыйную школу (1976), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, факультэт планавання прамысловасці (1981).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1969 г. механікам па рамонце аўтамабіляў Астравецкай аўтабазы № 4 Гродзенскага аблаўтапраўлення. З 1970 г. па 1974 г. працаваў галоўным інжынерам, а з 1974 г. па 1977 г. — дырэктарам аўтабазы. З 1977 г. па 1982 г. — дырэктар аўтакамбіната № 1 г. Гродна. З 1982 г. па 1987 г. працаваў загадчыкам прамыслова-транспартным аддзелам Гродзенскага гаркама КПБ і другім сакратаром Кастрычніцкага райкама КПБ г. Гродна (курыраваў прамысловасць, транспарт, будаўніцтва і іншыя галіны народнай гаспадаркі). У 1987 г. абраны старшынёй выканкама і гарадскога Савета дэпутатаў г. Ліды Гродзенскай вобласці. У 1990 г. абраны старшынёй выканкама г. Гродна. У 1991—1993 гг. — старшыня выканкама і гарадскога Савета дэпутатаў г. Гродна. У 1993 г. абраны старшынёй Гродзенскага аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў. Працуючы старшынёй Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (1994—1996), выявіў сябе як прыхільнік пашырэння паўнамоцтваў мясцовых органаў улады і ўзмацненні іх ролі ў тэрытарыяльным развіцці і функцыянаванні галін народнай гаспадаркі.

Remove ads

Палітычная дзейнасць

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў. У маі 1996 г. абраны членам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (курыраваў працу пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні, ажыццяўляў сувязь з мясцовымі органамі самакіравання і беларускай дыяспарай). Падчас лістападаўскага рэферэндуму 1996 г. выступіў супраць палітыкі А. Лукашэнка, а ў лістападзе 1996 г. разам з 70 дэпутатамі Вярхоўнага Савета падпісаў заяву аб імпічменце прэзідэнту. Пасля паражэння апазіцыі вярнуўся ў Гродна. Пры гэтым працягваў знаходзіцца ў апазіцыі. 23 марта 1996 г. абраны віцэ-прэзідэнтам Беларускай праваабарончай канвенцыі, што аб'яднала на той момант 113 грамадскіх арганізацый, партый і рухаў. У Кардынацыйнай радзе дэмакратычных сіл прадстаўляў Гродзенскую вобласць. З 1997 г. з'яўляўся старшынёй Кардынацыйнага Камітэта «Гродзенская Ініцыятыва», якая аб’ядноўвае 34 грамадскіх, палітычных, прафсаюзных арганізацый Гродзенскай вобласці. З ініцыятывы Дораша і пры яго актыўным удзеле ў маі 2000 г. створана Кардынацыйная Рада «Рэгіянальная Беларусь» — шырокая кааліцыя грамадскіх, палітычных і прафсаюзных аб'яднанняў усіх абласных цэнтраў і буйных гарадоў Беларусі. Падпісаў Хартыю’97 у ліку першых ста чалавек.

Сямён Домаш — удзельнік сустрэчы прэзідэнта ЗША Біла Клінтана з кіраўніцтвам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. Актыўны прыхільнік міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, адзін з ініцыятараў стварэння Асацыяцыі Пародненых Еўрапейскіх Гарадоў, Еўрарэгіёна «Нёман». 18 чэрвеня 2001 г. Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зарэгістравала ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у складзе 3.695 чал., кіраўнік — Яўген Лабановіч. 14 жніўня 2001 г. Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зарэгістравала кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь; прызнана сапраўднымі 160.077 подпісаў. Раніцай 22 жніўня 2001 г. сабраў прэс-канферэнцыю, дзе ў прысутнасці журналістаў падпісаў заяву ў Цэнтравыбаркам з просьбай зняць сваю кандыдатуру ў сувязі з дамоўленасцямі шырокай грамадзянскай кааліцыі аб падтрымцы адзінага кандыдата, якім назваў старшыню Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай Уладзіміра Ганчарыка.

Remove ads

Пасля сыходу з палітычнай дзейнасці

Перад выбарамі С. Домаш схапіў інфаркт, яму зрабілі шунтаванне. Доўгі час ён папраўляў здароўе. У чэрвені 2002 сышоў з грамадскай дзейнасці. Перад выбарамі 2006 года С. Домаша прызначылі кіраўніком «Гродзенскага вытворчага гарбарнага аб’яднання». Гэту пасаду ён займаў да студзеня 2014[2]. У 2017 годзе сталя вядома пра яго працу на заводзе ABC[3].

Памёр 9 лютага 2019 года. Пахаваны на ганаровай частцы гродзенскіх могілак Сакрэт[4].

Сям’я

Жанаты. Жонка Зоя Фёдараўна працуе спецыялістам па кадрах Ленінскага аддзялення «Беларусбанка» г. Гродна. Мае двух сыноў — Зміцер і Аляксандр. Зміцер (нар. 1971 г.), скончыў Вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча ў г. Мінску і Гродзенскі дзяржаўны універсітэт, факультэт міжнародных эканамічных адносін. Працуе ў сумесным беларуска-расійскім прадпрыемстве ў г. Гродна. Майстар спорту па плаванні і афіцэрскаму шматбор’ю. Яго жонка Таццяна (нар. 1973 г.) урач па адукацыі, працуе акушэрам-гінеколагам у Гродзенскай клінічнай радзільнай доме. Маюць сына Арцёма (нар. 1997 г.) Малодшы сын Сямёна Домаша Аляксандр (нар. 1974 г.) скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт правазнаўства. Працуе кіроўным спецыялістам аддзела крэдытавання і інвестыцый Гродзенскага галаўнога філіяла «Прыёрбанка». Кандыдат у майстры спорту па плаванні.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads