Сямён Сцяпанавіч Навумовіч
беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сямён Сцяпанавіч Навумо́віч[2] (15 лютага 1922[1], Копысь, Гомельская губерня[1] — 11 кастрычніка 2003) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 15 лютага 1922 года ў Копысі Аршанскага павета Гомельскай губерні РСФСР (сучасны гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі).
У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і пачаў працу ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1973 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аператыўнае лячэнне нязрослых пераломаў і ілжывых суставаў шыйкі сцягна». У НДІ траўматалогіі і артапедыі С. С. Навумовіч працаваў у 1951—2001 гадах: вядучы навуковы супрацоўнік аддзялення дзіцячай артапедыі і траўматалогіі, у 1961—1967 — кіраўнік аддзела эксперыментальнага пратэзавання, 1967—1982 — клінічнага аддзела, 1982—1991 — аддзялення артапедыі)[3].
Памёр 11 кастрычніка 2003 года[4].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
С. С. Навумовічу належаць навуковыя працы па эксперыментальным пратэзаванні, хірургічнай дапамозе пры прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, пераломах і вывіхах шыйкі сцягна, прыроджаных і сістэмных захворваннях дзіцячага ўзросту, скаліёзу і інш.
Узнагароды
- медаль «За доблесную працу»[4],
- ордэн «Знак Пашаны»[4],
- ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР[4],
- граматы Міністэрствы асветы БССР[4],
- ганаровы знак «Выдатнік аховы здароўя»[4],
- ганаровы знак «Выдатнік вынаходніцтва і рацыяналізацыі»[4],
- ганаровы знак «Вынаходнік БССР»[4].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads