Сяргееўскае (возера, Пухавіцкі раён)

возера, Пухавіцкі раён From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́еўскае возера, Сяргеевіцкае возера, Муха[1][2] — возера ў Беларусі, у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Пціч, за 25 км у напрамку на захад ад горада Мар’іна Горка, каля вёскі Сяргеевічы.

Хуткія факты Сяргееўскае, Морфаметрыя ...
Remove ads

Агульнае

Плошча паверхні 2,75 км². Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 1,6 км. Найбольшая глыбіня 7,5 м. Катлавіна возера круглаватай формы, злёгку выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі хмызняком. Дно возера выслана сапрапелем (Сяргееўскае радовішча сапрапелю[3]). У возера ўпадаюць рака Нясвеча[4], ручаі і меліярацыйныя каналы. Сцёк праз канал у раку Пціч.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб[5].

Каля возера на ўскраіне вёскі Сяргеевічы размешчана паляўніча-рыбалоўная база Шацкай паляўнічай гаспадаркі[5].

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-92. Выданне 1979 года. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads