Імажынізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Імажынізм — плынь у рускай паэзіі 1920-х, якую прадстаўляла аб’яднанне «Імажыністы» (тэарэтыкі Вадзім Шаршаневіч і Анатоль Марыенгоф, паэты Сяргей Ясенін, Іван Грузінаў, Рурык Іўнеў, Аляксандр Кусікаў, мастакі Барыс Эрдман, Георгі Якулаў). Асноўнымі іхнімі сродкамі былі метафара, эпатаж і анархічныя матывы.

Імажыністы апублікавалі дэкларацыю (1919), мелі сваё выдавецтва «Імажыністы» (выпусціла больш за 20 кніг) і часопіс «Гостиница для путешествующих в прекрасном» (1922—1924, № 1-4).
Remove ads
Паэтыка імажынізму
Імажыністы развівалі эстэтычныя прынцыпы англійскіх паэтаў-імажыністаў, сярод якіх — адмаўленне акадэмізму і рытарычнасці, арыентацыя на творчую інтуіцыю і парадаксальную вобразнасць. Спалучалі іх з традыцыямі расійскай мастацкай культуры, да якіх адносяцца рытмічная і вобразная разнастайнасць фальклору, вольны верш, элементы сімвалізму, пераўтварэнне адных і адмаўленне другіх рыс паэтыкі футурызму. Сцвярджалі аўтаномнасць паэтычнай мовы, самакаштоўнасць вобразнасці, метафарыстыкі і рытмікі, схіляючыся часам да «чыстага мастацтва».
Remove ads
Уплыў на беларускую паэзію
Імажынізм паўплываў на маладую беларускую паэзію і часткова крытыку 1920-х г. (мадэрнісцкія тэндэнцыі ў «Маладняку», «кантрастная вобразнасць» у дэкларацыі «Узвышша», «жывапісанне словам» у паэзіі і прозе, акцэнт на «асацыятыўную рытміку вобразаў»). Асобныя рысы паэтыкі імажынізму прыкметныя ў ранняй творчасці Язэпа Пушчы, Тодара Кляшторнага, прозе Адама Бабарэкі і іншых маладнякоўцаў.
Літаратура
- У. М. Конан. Імажынізм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads