Вярэя

горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вярэя
Remove ads

Верэя — горад раённага падпарадкавання ў Нара-Фамінскім раёне Маскоўскай вобласці Расіі.

Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...

Насельніцтва Вярэі на 2010 г. складае 4,7 тыс. жыхароў. Горад размешчаны на правым беразе ракі Пратва́[1] (басейн Акі), за 111 км на паўднёвы захад ад Масквы, за 27 км да поўдня ад чыгуначнай станцыі Дорахава і за 22 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Мажайск.

Remove ads

Назва

Назва паселішча ад назвы аднайменнай ракі Вярэя, на якой паселішча паўстала. Рачная назва Вярэя балцкага паходжання[2].

З шэрагу рачных назваў з коранем Var- : Ver- : Vir-, ад індаеўрапейскага *ṷer- «вада; дождж; рака»[3]. Ад гэтага кораня літоўскае virti «булькацець; варыцца ад награвання», versmė «крыніца», virulys «вір».

Гідранімічныя аналагі сярод літоўскіх водных назваў — Varė, Varius, Varena, Var-upė (: Var-), Verys, Vereta, Ver-upė (: Ver-), Virinta, Virėkšta (: Vir-)[4]. Зусім блізкія да вярэйскай назвы і рачныя назвы Вярэйка (< *Ver-ej-) на Верхнім Падонні і Павоччы[5], той жа корань у назве дзесенскай ракі Вярэслінка (Ver-, -sl-)[6].

Такія назвы, як Вярэя, маглі з большай ахвотай надавацца рэкам з мноствам крыніцаў.

У назве Вярэя балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *Rupēja[7], літоўскіх Asveja, Roveja[8], у водных назвах Асвея, Мярэя. Блізкія пашыральнікі -ij-, -uj- у водных назвах тыпу Ілія, Бабруя. Пашыральнік -ej- выкарыстоўваецца ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (tekėti «цячы» — tekėja «цячэнне»)[9].

Вярэя ў складзе шэрагу гарадоў з назвамі балцкага гідранімічнага паходжання, што дугой атачаюць Маскву з заходняга боку (Валакаламск, Руза, Мажайск, Нара-Фамінск, Серпухаў)[10].

Remove ads

Эканоміка

У горадзе — швейная фабрыка (цяпер не працуе), Верэйскі механічны завод (ВЭЗ), філіял маскоўскага ФГУП НВП «Торый», прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, ФГУП «Мослес» (галаўная арганізацыя).

Вядомыя асобы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads