Сяргей Барысавіч Спяранскі

савецкі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Барысавіч Спяра́нскі[2] (руск.: Сергей Брисович Сперанский; 23 мая 1914 — 13 сакавіка 1983) — савецкі архітэктар і педагог, прафесар (1973). Народны архітэктар СССР (1971), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1979).

Хуткія факты Сяргей Барысавіч Спяранскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

С. Б. Спяранскі нарадзіўся ў Казані. Дзяцінства яго прайшло ў Свярдлоўску, дзе ён скончыў школу. У 1932 згодзе зрабіў спробу паступіць у Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры (ІЖСА) ў Ленінградзе. Спачатку вучыўся на рабфаку інстытута і працаваў шафёрам на будаўніцтве Ленінградскага мясакамбіната. Пазней працягваў вучобу ў ІЖСА на архітэктурным факультэце, які скончыў у 1941 годзе. Вучань Н. А. Троцкага і І. І. Фаміна[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Быў двойчы паранены. Дэмабілізаваўся ў 1942 годзе. У 1944 годзе скончыў аспірантуру ў ІЖСА. У 1944 годзе з групай ленінградскіх архітэктараў быў камандзіраваны ў Мінск для ўдзелу ў аднаўленні разбураных падчас вайны гарадоў. З 1947 года выкладаў у ІЖСА і кіраваў майстэрняй архітэктурнага факультэта. Супрацоўнік майстэрні № 5 інстытута «Ленпраект» (1948), кіраўнік майстэрні № 6 інстытута «Ленпраект» (1956—1964), галоўны архітэктар і кіраўнік праектнай майстэрні № 2 Ленінградскага занальнага навукова-даследчага інстытута тыпавога і эксперыментальнага праектавання (1964—1983)[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Сперанский Сергей Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Иконников А. В. Пространство и форма в архитектуре и градостроительстве. М.: КомКнига, 2006. — 352 с. ISBN 5-484-00424-1. (руск.)
  3. СПЕРАНСКИЙ Сергей Борисович (1914—1983)(недаступная спасылка) (руск.) // Расійская акадэмія мастацтваў
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads