Сяргей Барысавіч Спяранскі
савецкі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Барысавіч Спяра́нскі[2] (руск.: Сергей Брисович Сперанский; 23 мая 1914 — 13 сакавіка 1983) — савецкі архітэктар і педагог, прафесар (1973). Народны архітэктар СССР (1971), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1979).
Remove ads
Біяграфія
С. Б. Спяранскі нарадзіўся ў Казані. Дзяцінства яго прайшло ў Свярдлоўску, дзе ён скончыў школу. У 1932 згодзе зрабіў спробу паступіць у Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры (ІЖСА) ў Ленінградзе. Спачатку вучыўся на рабфаку інстытута і працаваў шафёрам на будаўніцтве Ленінградскага мясакамбіната. Пазней працягваў вучобу ў ІЖСА на архітэктурным факультэце, які скончыў у 1941 годзе. Вучань Н. А. Троцкага і І. І. Фаміна[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Быў двойчы паранены. Дэмабілізаваўся ў 1942 годзе. У 1944 годзе скончыў аспірантуру ў ІЖСА. У 1944 годзе з групай ленінградскіх архітэктараў быў камандзіраваны ў Мінск для ўдзелу ў аднаўленні разбураных падчас вайны гарадоў. З 1947 года выкладаў у ІЖСА і кіраваў майстэрняй архітэктурнага факультэта. Супрацоўнік майстэрні № 5 інстытута «Ленпраект» (1948), кіраўнік майстэрні № 6 інстытута «Ленпраект» (1956—1964), галоўны архітэктар і кіраўнік праектнай майстэрні № 2 Ленінградскага занальнага навукова-даследчага інстытута тыпавога і эксперыментальнага праектавання (1964—1983)[4].
Remove ads
Зноскі
- Сперанский Сергей Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Иконников А. В. Пространство и форма в архитектуре и градостроительстве. — М.: КомКнига, 2006. — 352 с. — ISBN 5-484-00424-1. (руск.)
- СПЕРАНСКИЙ Сергей Борисович (1914—1983)(недаступная спасылка) (руск.) // Расійская акадэмія мастацтваў
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads