Сяргей Валер’евіч Аксёнаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Валер’евіч Аксёнаў
Remove ads

Сярге́й Вале́р’евіч Аксё́наў (руск.: Сергей Валерьевич Аксёнов; нар. 26 лістапада 1972(1972-11-26), Бэлць) — расійскі палітык і лідар сепаратысцкага руху ў Крыму, прадпрымальнік. Кіраўнік Рэспублікі Крым з 9 кастрычніка 2014 г. Старшыня Савета міністраў Рэспублікі Крым з 17 сакавіка 2014 г.[1][2]. Старшыня Савета міністраў Аўтаномнай Рэспублікі Крым з 27 лютага па 17 сакавіка 2014 г.[3], непрызнаны новымі ўладамі Украіны[4]. Старшыня Крымскага аддзялення Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства[5]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым (з 31 кастрычніка 2010 г. па 17 сакавіка 2014 года). Старшыня ўсеўкраінскай партыі «Рускае адзінства» (20082014).

Хуткія факты Сяргей Валер’евіч Аксёнаў, Кіраўнік Рэспублікі Крым (часовы выканаўца абавязкаў з 14 красавіка па 9 кастрычніка 2014) ...
Remove ads

Крымінальны пераслед ва Украіне

У сакавіку 2014 года ў дачыненні да Аксёнава была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 109 КК Украіны («гвалтоўнае змяненне ці звяржэнне канстытуцыйнага ладу або захоп дзяржаўнай улады»). 4 сакавіка акруговы адміністрацыйны суд Кіева задаволіў хадайніцтва аб прызнанні супрацьпраўнымі і адмене рашэнняў Вярхоўнага Савета Крыма аб прызначэнні Сяргея Аксёнава на пасаду старшыні Савета міністраў, а 5 сакавіка Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева пастанавіў затрымаць Сяргея Аксёнава[6][7].

13 красавіка 2016 года Пячэрскі раённы суд Кіева даў дазвол на затрыманне Сяргея Аксёнава па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 191 (прысваенне, растрата маёмасці або завалоданне ёй шляхам злоўжывання службовым становішчам) Крымінальнага кодэкса Украіны[8].

23 чэрвеня 2016 года Генеральная пракуратура Украіны выклікала на допыт 29 чэрвеня Сяргея Аксёнава, апублікаваўшы позву ва ўкраінскай урадавай газеце «Урядовий кур’єр»[9].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

Thumb
Краіны, дзе Аксёнаў патрапіў пад санкціі

17 сакавіка 2014 года ЗША ўвялі персанальныя санкцыі супраць асоб, якія пагражаюць міру, бяспецы, стабільнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і за падрыў дэмакратычных інстытутаў і працэсаў ва Украіне, у тым ліку дадаўшы ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб і Аксёнава[10].

У той жа дзень Аксёнаў таксама трапіў пад санкцыі Канады і краін ЕС[11][12].

Remove ads

Зноскі

  1. Парламент Крыма абвясціў незалежнасць паўвострава. Расійская газета. 2014-03-17. Праверана 2014-03-30. У афіцыйных назвах органаў улады Рэспублікі Крым і іншых органаў замест слоў Аўтаномная Рэспубліка Крым выкарыстоўваць словы Рэспубліка Крым
  2. Крымскае аддзяленне Архівавана 6 сакавіка 2016. на сайце Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.
  3. Суд дозволив затримання головного сепаратиста Криму Аксьонова (укр.). ukranews.com. Українські новини (13 красавіка 2016). Праверана 11 красавіка 2018.
  4. Генпрокуратура викликала на допит Аксьонова та Поклонську (укр.). ukranews.com. Українські новини (23 чэрвеня 2016). Праверана 11 красавіка 2018.
  5. The White House, Office of the Press Secretary, March 17, 2014 (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2014. Праверана 18 сакавіка 2014.
  6. Logiurato, Brett. Obama Just Announced Sanctions Against 7 Russian 'Cronies'. Business Insider  (укр.) (17 сакавіка 2014). Праверана 17 сакавіка 2014.
  7. EU-Russland Sanktionen: Liste, Aksjonow (ням.). Die Zeit. Праверана 23 ліпеня 2021.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads