Рэспубліка Крым
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспубліка Крым (руск.: Республика Крым, укр.: Республіка Крим, крымскатат.: Къырым Джумхуриети, Qırım Cumhuriyeti) — суб'ект Расійскай Федэрацыі[заўв 1], уваходзіць у склад Паўднёвай федэральнай акругі, утвораны 18 сакавіка 2014 г. Займае большую частку Крымскага паўвострава.
Рэспубліка Крым была абвешчаная 17 сакавіка 2014 года[4] на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля, якія ўваходзілі ў склад Украіны. Самастойнасць Рэспублікі Крым была прызнана толькі Расійскай Федэрацыяй[5][6]. Абвяшчэнне незалежнасці падтрымана часткова прызнанымі Рэспублікай Абхазія[7] і Рэспублікай Паўднёвая Асеція[8].
18 сакавіка 2014 Рэспубліка Крым прынята ў склад Расіі, пры гэтым горад Севастопаль стаў асобным суб'ектам РФ. Міжнародная супольнасць не прызнала ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads