Сяргей Канановіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Канановіч (нар. 29 лютага 1972, Мінск, Беларусь) — беларускі музыка, гітарыст.
Музыкай пачаў займацца з школьных часоў, аднак музычнай адукацыі не мае. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1995), але па спецыяльнасці «Географ» ніколі не працаваў, бо вырашыў звязаць жыццё з музыкай.
Remove ads
Музычная кар’ера
Першы гурт — Jar Jabber (1994). У складзе гурта Hasta La Fillsta скарыў фестываль «Басовішча» (1997). Браў удзел у некалькіх беларускіх гуртах — быў гітарыстам праектаў «Крамбамбуля» (2001—2010)[1] і Zet, бас-гітарыстам гурта Pomidor/OFF[2]. Граў таксама з гуртамі Палац, žygimont VAZA, Змітром Вайцюшкевічам, N.R.M.[3].
З усіх музычных кірункаў сам аддае перавагу стонэру і гранджу.
Зноскі
- Сяргей Будкін, «Тузін гітоў». У «Крамбамбулі» разлад . Эксперты.by (24 мая 2010). Праверана 29 мая 2017.
- "СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета(руск.) (7). 2006. Архівавана з арыгінала 2020-09-11. Праверана 2020-09-11.
- Тузін гітоў. Сяргей Канановіч пра вынікі чарговага туру на Тузіне Гітоў . Незалежны рэспубліканскі саюз моладзі (20 мая 2009). Праверана 29 мая 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads