Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч

грамадска-культурны і рэлігійны дзеяч, багаслоў, перакладчык, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч
Remove ads

Сяргей Канстанцінавіч Паўло́віч[2] (13 (25) верасня 1875, в. Восаўцы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 16 верасня 1940, Вільня; Псеўданім: Паляшук) — беларускі педагог, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч.

Хуткія факты Сяргей Канстанцінавіч Паўловіч, Асабістыя звесткі ...
Thumb
С. Паўловіч у першым радзе другі справа
Remove ads

Біяграфія

З духоўнага саслоўя.

Скончыў праваслаўную Віленскую духоўную семінарыю, Кіеўскую духоўную акадэмію (1899). Працаваў у царкоўных установах, у 1909—1913 гадах выкладчыкам мужчынскай 4-класнай настаўніцкай семінарыі, рэальнага вучылішча Іопшынай, прыватнай жаночай гімназіі Анісімавай у Рагачове Магілёўскай губерні (1909—1912), у 1913—1918 гадах інспектарам народных школ Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні.

З пачатку 1920-х гадоў жыў у Вільні. Член Беларускага навуковага таварыства; адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1925—1928 гадах настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.

Прапагандаваў ідэі працоўнай школы. Аўтар беларускіх школьных падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Актыўна выступаў супраць паланізацыі. Крытыкаваў прымусовае ўвядзенне ў беларускіх школах лацінкі (брашура «Некалькі ўваг аб беларускім „Лемантары“ Ст. Любіч-Маеўскага», 1929), але сам таксама карыстаўся лацінкай (буквар «Zasieúki», 1937). Выдаў першы ў найноўшай гісторыі беларускамоўны праваслаўны малітваслоў.

Арыштоўваўся польскімі ўладамі ў 1930 і 1933 гадах. У 1937 годзе буквар Паўловіча «Zasieúki» канфіскаваны польскай паліцыяй.

У 1937 годзе выдаваў (або рэдагаваў[2]) часопіс для дзяцей «Снапок».

У публіцыстыцы (найперш на старонках часопісу «Беларускі летапіс») шмат увагі надаваў пытанням самаадукацыі і хатняга выхавання, культурна-асветнай рабоце, рэлігійнай адукацыі.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Свяшчэнная гісторыя Старога Завету. — Вільня, 1926;
  • Пазашкольная асвета. Культурна-асветная праца ў гуртках ТБШ. — Вільня, 1928;
  • Пішы самадзейна: Развіццё навыку самастойнага пісьма. Ч. 1. — Вільня, 1928;
  • Метадычныя ўвагі да пасобніка «Пішы самадзейна». — Вільня, 1929;
  • Свяшчэнная гісторыя Новага Завету. — Вільня, 1936;
  • Першыя зерняткі. — Вільня, 1936.

Крыніцы

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads