Сяргей Віктаравіч Кісляк
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Кісляк (нар. 6 жніўня 1987, Камянец) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2009—2021).
Remove ads
Клубная кар’ера
Пачаў займацца футболам у родным Камянцы. Пазней вычыўся ў мінскім Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву (РВАР). У 2003 годзе гуляў за каманду РВАР у Другой лізе. У 2004 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку гуляў за дубль дынамаўцаў, а з сезона 2006 трывала замацаваўся ў аснове. Пазней стаў капітанам «Дынама».
Улетку 2010 года знаходзіўся на праглядзе ў расійскім «Рубіне». З-за магчымага пераходу здарыўся канфлікт з кіраўніцтвам «Дынама», якое жадала атрымаць кампенсацыю за іграка. У выніку, Сяргей разам з таварышам па камандзе Антонам Пуцілам на некаторы час быў адпраўлены ў дубль, прапусціў некаторыя матчы дынамаўцаў у Лізе Еўропы. У снежні 2010 года афіцыйна стаў іграком «Рубіна».
У складзе «Рубіна» стаў звычайна выкарыстоўвацца на пазіцыі флангавага абаронцы (да таго гуляў выключна паўабаронцу). Трывала выступаў за казанскі клуб у еўракубках, у той час як у чэмпіянаце Расіі з’яўляўся на полі радзей з-за ліміту на легіянераў. У ліпені 2012 года быў арандаваны клубам «Краснадар» да канца года, пасля вярнуўся ў «Рубін».
У чэрвені 2016 года стала вядома, што па заканчэнні кантракта з паўабаронцам «Рубін» не будзе яго падаўжаць. 8 чэрвеня Сяргей у якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з турэцкім «Газіянтэпспорам», далучыўшыся да свайго суайчынніка Антона Пуцілы[4]. Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў складзе. Па выніках сезона 2016/17 «Газіянтэпспор» страціў месца ў Суперлізе. Летам 2017 года з-за фінансавых праблем клуба перастаў за яго выступаць, трэніраваўся з мінскім «Дынама», аднак ФІФА не дазволіла пераход[5].
У студзені 2018 года далучыўся да паўладарскага «Іртыша» і праз два тыдні падпісаў з ім кантракт[6]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе казахстанскага клуба. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іртышом»[7]. Пасля зыходу з Іртыша" планаваў працягнуць кар’еру ў расійскім клубе, аднак на яго наклалі забарону на трансферы. Некаторы час падтрымліваў форму з мінскай аматарскай камандай «Трактар»[8]. Нарэшце, у верасні 2018 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з брэсцкім «Дынама»[9]. У сезоне 2018 чаргаваў у брэсцкай камандзе выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў сезоне 2019 замацаваўся ў аснове і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі.
У снежні 2020 года перайшоў у мінскае «Дынама»[10]. Стаў капітанам каманды, у сезоне 2021 шмат прапусціў з-за траўмы, у 2022 годзе стаў часцей з’яўляцца на полі. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[11] і вярнуўся ў брэсцкае «Дынама»[12]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з брэсцкім клубам[13].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі. Забіў на гэтым турніры абодва мячы сваёй каманды (у брамы Швецыі і Італіі).
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 14 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць Саудаўскай Аравіі. Хутка стаў асноўным іграком зборнай. 3 верасня 2010 года забіў гол у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2012 супраць Францыі, які прынёс беларусам перамогу з лікам 1:0.
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (2): 2004, 2019
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2005, 2006, 2008, 2009
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2019, 2020
Уладальнік Кубка Расіі: 2012
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2006, 2009, 2019, 2020
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads