Сяргей Мацвеевіч Светнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Мацвеевіч Светнік (нар. 22 чэрвеня 1969, Маладзечна, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст, пазней трэнер. Гуляў на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравога. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі[2][3]. Бацька беларускай валейбалісткі Анастасіі Светнік.
Remove ads
Біяграфія
Выступаў за беларускія клубы РТІ (1986—1988, 1990—1993), РТІ-РШВСМ (1997, у Кубку Беларусі), «Гродна-93» (1998), «Аўтазаводзец-Джэнці» (1999, у Кубку Беларусі), «Гомельскія рысі» (1999), РТІ-РВАР (2002/03), «Мінск-БНТУ» (2003/04), АЗАА (2004—2007). Таксама выступаў за клубы Расіі, Літвы, Славакіі, Польшчы, Германіі, у тым ліку за ТКЗ (Таганрог, Расія, 1994/95)[4], «Літкабеліс» (Панявежыс, Літва, 1995/96)[5], «Могул» (Лучанец, Славакія, 1996/97), «Палонію» (Пшэмысль, Польшча, 1998/99), «Кёльн-99» (Кёльн, Германія, 2000/01).
У 1997 годзе падчас чэмпіянату далучыўся да расійскай каманды «Стары собаль», але ў лістападзе ён пакінуў клуб, бо быў запрошаны ў нацыянальную зборную Беларусі[6].
Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1993—2001 гадах[7].
У 2010—2014 гадах узначальваў жаночы клуб «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск»[8]. У 2008—2010 і са студзеня 2014 года — другі трэнер жаночага клуба «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск» / БК «Мінск». Быў другім трэнерам жаночай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету-2014[9].
Remove ads
Дасягненні
У якасці баскетбаліста
Чэмпіён Беларусі (2): 1992/1993, 1997/1998.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2002/2003.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005/2006, 2006/2007.
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1998, 1999.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2003.
У якасці трэнера
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі сярод жанчын (2): 2010/2011, 2012/2013.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі сярод жанчын (1): 2011/2012.
Уладальнік Кубка Беларусі сярод жанчын (1): 2010.
Remove ads
Зноскі
- Siarhei Svetnik // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Чемпионат мира 2014 Турция(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2023. Праверана 13 верасня 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads