Сяргей Міхайлавіч Салей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Міхайлавіч Салей (нар. 15 студзеня 1973, г. Гродна) — беларускі гісторык, грамадскі дзеяч. Спецыяліст па ўсходняму напрамку дыпламатыі ВКЛ у XVI ст. Магістр гісторыі Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта[1].

Хуткія факты Сяргей Міхайлавіч Салей, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 студзеня 1973 года ў Гродне[1].

Скончыў у 1995 годзе гістарычны факультэт ГрДУ, пасля аспірантуру ГрДУ імя Я. Купалы. У 1995 годзе арганізатар і старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», якое рэалізавала шэраг даследчых і адукацыйных праектаў па гісторыі ВКЛ[1].

У 1998 годзе скончыў магістратуру ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце ў Будапешце па спецыяльнасці «Даследаванне Сярэднявечча»[1].

У 1999—2005 гадах выкладчык, загадчык аддзела міжнародных сувязяў ГрДУ імя Я. Купалы[1]. З 2005 года супрацоўнік і кансультант міжнародных арганізацый і праектаў.

У 2016 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Напрамкі даследаванняў: дыпламатычная служба ВКЛ у XVI ст., узаемаадносіны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай, гравюра Гродна 1567 г. як гістарычная крыніца[1]. Таксама спецыялізуецца ў пытаннях юрыдычнай клінічнай адукацыі[2] і адукацыі ў сферы правоў чалавека[3].

Грамадская дзейнасць

У 1995-2021 гадах заснавальнік, старшыня, сябар праўлення Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў "ВІТ"[4][5][6].

У 1996-1999 гадах заснавальнік, старшыня праўлення Гродзенскай рэгіянальнай рады моладзевых арганізацый "23" (Рада-23), першага і адзінага ў Беларусі зарэгістраванага мясцовага савета маладзёжных арганізацый[7].

У 2011-2021 гадах заснавальнік, сябар праўлення Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы[8].

Бібліяграфія

  • Ivan The Terrible’s imperial title and problem of its recognition in the West and in the East // Castrum, urbis et bellum: зборнік навуковых прац. Баранавічы, 2002. C. 320—341.
Удзел у калектыўных працах
  • Жалудок. Гісторыя нашага краю. Гродна, 2020.
  • Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гродна, 23-25 красавіка 2004 г. Мінск, 2007.
  • Вялікае княства Літоўскае: гісторыя вывучэння ў 1991—2003 гг.: матэрыялы міжнароднага круглага стала (Гродна, 16-18 мая 2003 г.). Мінск, 2006.
  • Вялікае княства Літоўскае: метадалогія і метады даследавання. Санкт-Пецярбург, 2003.
Remove ads

Зноскі

  1. The Experience of Legal Clinics in Belarus (англ.). The Raoul Wallenberg Institute of Human Rights and Humanitarian Law (2 чэрвеня 2021). Праверана 30 снежня 2023.
  2. На шляху да распрацоўкі стандартаў адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека ў рэгіёне АБСЕ (недаступная спасылка). Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2023. Праверана 30 снежня 2023.
  3. Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2023. Праверана 30 снежня 2023.
  4. Зинченко, Я. Р. Рада: мое поколение. Мн.: Ковчег, 2016. — 196 с. ISBN 978-985-7162-09-3, УДК 329.78(476).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads