Сяргей Міхайлавіч Салей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Міхайлавіч Салей (нар. 15 студзеня 1973, г. Гродна) — беларускі гісторык, грамадскі дзеяч. Спецыяліст па ўсходняму напрамку дыпламатыі ВКЛ у XVI ст. Магістр гісторыі Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 15 студзеня 1973 года ў Гродне[1].
Скончыў у 1995 годзе гістарычны факультэт ГрДУ, пасля аспірантуру ГрДУ імя Я. Купалы. У 1995 годзе арганізатар і старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», якое рэалізавала шэраг даследчых і адукацыйных праектаў па гісторыі ВКЛ[1].
У 1998 годзе скончыў магістратуру ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце ў Будапешце па спецыяльнасці «Даследаванне Сярэднявечча»[1].
У 1999—2005 гадах выкладчык, загадчык аддзела міжнародных сувязяў ГрДУ імя Я. Купалы[1]. З 2005 года супрацоўнік і кансультант міжнародных арганізацый і праектаў.
У 2016 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: дыпламатычная служба ВКЛ у XVI ст., узаемаадносіны ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай, гравюра Гродна 1567 г. як гістарычная крыніца[1]. Таксама спецыялізуецца ў пытаннях юрыдычнай клінічнай адукацыі[2] і адукацыі ў сферы правоў чалавека[3].
Грамадская дзейнасць
У 1995-2021 гадах заснавальнік, старшыня, сябар праўлення Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў "ВІТ"[4][5][6].
У 1996-1999 гадах заснавальнік, старшыня праўлення Гродзенскай рэгіянальнай рады моладзевых арганізацый "23" (Рада-23), першага і адзінага ў Беларусі зарэгістраванага мясцовага савета маладзёжных арганізацый[7].
У 2011-2021 гадах заснавальнік, сябар праўлення Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы[8].
Бібліяграфія
- Ivan The Terrible’s imperial title and problem of its recognition in the West and in the East // Castrum, urbis et bellum: зборнік навуковых прац. Баранавічы, 2002. C. 320—341.
- Удзел у калектыўных працах
- Жалудок. Гісторыя нашага краю. Гродна, 2020.
- Канструкцыя і дэканструкцыя Вялікага княства Літоўскага: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гродна, 23-25 красавіка 2004 г. Мінск, 2007.
- Вялікае княства Літоўскае: гісторыя вывучэння ў 1991—2003 гг.: матэрыялы міжнароднага круглага стала (Гродна, 16-18 мая 2003 г.). Мінск, 2006.
- Вялікае княства Літоўскае: метадалогія і метады даследавання. Санкт-Пецярбург, 2003.
Remove ads
Зноскі
- The Experience of Legal Clinics in Belarus (англ.). The Raoul Wallenberg Institute of Human Rights and Humanitarian Law (2 чэрвеня 2021). Праверана 30 снежня 2023.
- На шляху да распрацоўкі стандартаў адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека ў рэгіёне АБСЕ (недаступная спасылка). Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2023. Праверана 30 снежня 2023.
- Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2023. Праверана 30 снежня 2023.
- Грамадскія арганізацыі дапамагаюць настаўніку | Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў . www.nastaunik.info. Праверана 30 снежня 2023.
- Зачыстка працягваецца: у Горадні ліквідавалі адну з найстарэйшых грамадскіх арганізацый . belsat.eu. Праверана 30 снежня 2023.
- Зинченко, Я. Р. Рада: мое поколение. — Мн.: Ковчег, 2016. — 196 с. — ISBN 978-985-7162-09-3, УДК 329.78(476).
- Пачалі ліквідацыю Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы . belsat.eu. Праверана 30 снежня 2023.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads