Сяргей Плыткевіч. Чалавек з фотаапаратам
беларускі дакументальны фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сярге́й Плытке́віч. Чалаве́к з фотаапара́там» — беларускі дакументальны фільм, зняты на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе.[1] Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.
Remove ads
Сюжэт
Фільм пра непаўторную беларускую прыроду. Адзін з магчымых шляхоў паказаць яе прыгажосць — праз чалавека, які па-сапраўднаму адчувае сябе непадзельным з ёй. На некаторы час прыняць яго ўспрыманне, паглядзець на «дзікую Беларусь» яго вачыма. Разам з ім наблізіцца да той рысы, за якой канчаецца бытавое чалавечае жыццё і пачынаецца таямніца прыроды. Гэты чалавек — журналіст і фатограф Сяргей Плыткевіч. Яго называюць «адным з самых аўтарытэтных спецыялістаў у галіне турызму», «мэтрам беларускай фатаграфіі» і «жывым класікам фотаанімалістыкі».
Remove ads
У фільме здымаўся
Здымачная група
- аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Вольга Дашук
- аператар — Анатоль Казазаеў
- гукааператар — Уладзімір Мірашнічэнка
- рэдактар — Уладзімір Мароз
- дырэктар — Уладзімір Заічанка
Зноскі
- На «Беларусьфільме» знялі карціну пра фатографа-краязнаўца. «Минск-Новости». 30 декабря 2017. Архівавана з арыгінала 28 кастрычніка 2020. Праверана 2020-04-19.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads