Вольга Віктараўна Дашук
беларуская кінарэжысёрка і сцэнарыстка дакументальных фільмаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Віктараўна Дашук — беларуская кінарэжысёрка і сцэнарыстка дакументальных фільмаў[1], журналістка і кінакрытык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і беларускага рэжысёра-дакументаліста Віктара Дашука[2].
Скончыла тэатральнае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура».
У 1995—2011 гадах працавала рэжысёркай і сцэнарысткай на студыі «Беларусьфільм».
У 1999—2006 гадах была выкладчыцай Беларускага калегіюму, вяла заняткі па гісторыі амерыканскіх СМІ, а таксама гісторыі і тэорыі фільма[3]. Працавала журналісткай у газетах «Народная Воля» і «Імя», і брытанскім штомесячніку «Dazed and confused», а таксама кінакрытыкам часопіса «Мастацтва».
У цяперашні час выкладае ў Майстэрні сацыяльнага кіно.
Remove ads
Творчасць
Удзельніца і прызёр міжнародных кінафестываляў, у тым ліку «Лістапад», «BelarusDocs», «IDFA», «DOK Leipzig», «Cinema du Reel» (Парыж), «Silverdocs» (Вашынгтон), «Rotterdam IFF», «HotDocs» (Таронта), «Prix Europa» (Берлін), «Krakow IFF» (Польшча). Член журы кінафестывалю «Сінема Перпетум Мобіле». З’яўляецца сябрам Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Фільмаграфія
Сям’я
Муж — Віктар Мікалаевіч Аслюк (нар. 1961), беларускі рэжысёр. У сям’і — двое сыноў[17].
Зноскі
- Творчыя сустрэчы з беларускімі рэжысёрамі: Вольга Дашук Архівавана 26 кастрычніка 2020.
- На «Беларусьфільме» знялі карціну пра фатографа-краязнаўца(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2024. Праверана 28 ліпеня 2024.
- Вольга Дашук. Беларускі калегіюм Архівавана 26 кастрычніка 2020.
- Полацкі вальс Архівавана 27 кастрычніка 2020.. BelarusDocs
- Новы фільм Вольгі Дашук – «Полацкі вальс». Архівавана 26 кастрычніка 2020. Канал «Культура» Беларускага радыё
- На «Беларусьфільме» знялі карціну пра фатографа-краязнаўца. «Минск-Новости». 30 декабря 2017. Архівавана з арыгінала 28 кастрычніка 2020. Праверана 2020-04-19.
{{cite news}}: Праверце значэнне даты ў:|date=(даведка) - В неоплатном долгу «На экранах»
- Фільмы, запісаныя на паперы. «Звязда»
- Два рэжысёры ў адной кватэры. Архівавана 24 кастрычніка 2020. «Мастацтва»
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads