Сяргей Пятровіч Чыгрынаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Пятровіч Чыгрынаў (нар. 1963, Чэрвень Мінскай вобласці) — беларускі суддзя і дзяржаўны дзеяч. Мае вучонае званне дацэнта.
Remove ads
Біяграфія
У 1988 годзе закончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. З 1990 года навучаўся ў ад’юнктуры Акадэміі МУС Расіі, па заканчэнні якой абараніў кандыдацкую дысертацыю.
У 1988—1990 гадах праходзіў службу на аператыўных пасадах у органах унутраных спраў горада Мінска.
З 1993 года працаваў у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь на пасадах: выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта, начальніка кафедры канстытуцыйнага і міжнароднага права, начальніка навукова-педагагічнага факультэта, намесніка начальніка Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь па выхаваўчай рабоце і кадравым забеспячэнні.
З 2005 года навучаўся ў вочнай дактарантуры Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2007 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Аўтар больш як 40 навуковых публікацый у галіне канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права.
Remove ads
Узнагароды
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2014)[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads