Сяргей Рыгоравіч Духовіч

афіцэр савецкіх органаў бяспекі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Рыгоравіч Духовіч (1903[1], Віцебск1970[1], Масква) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, афіцэр савецкіх органаў бяспекі, генерал-лейтэнант, намеснік Наркама ўнутраных спраў Беларускай ССР (1940—1941 і 1941), намеснік Наркама дзяржаўнай бяспекі БССР (1941).

Хуткія факты Сяргей Рыгоравіч Духовіч, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

У 1914 годзе скончыў царкоўна-прыходскую школу, у 1920 годзе скончыў школу II ступені ў Віцебску.

З чэрвеня 1920 года па ліпень 1921 года працаваў у следча-крымінальным аддзеле. З мая 1922 года па студзень 1933 года — памочнік прадстаўніка і каменданта пагранічнага аддзела, прадстаўнік Паўнамоцнага прадстаўніцтва АДПУ ў Беларускай ваеннай акрузе. Са студзеня 1933 годапа чэрвень 1938 года — начальнік Асобага аддзела, памочнік начальніка Акружнога аддзялення АДПУ / НКУС у Мазыры. З чэрвеня 1938 года — намеснік начальніка ўпраўлення НКУС Палескай вобласці. З 2 лістапада 1939 года па 13 мая 1940 года — начальнік Упраўлення НКУС Пінскай вобласці, з 13 мая 1940 года па 15 сакавіка 1941 года — намеснік Наркама ўнутраных спраў Беларускай ССР.

З 14 красавіка па 6 жніўня 1941 года быў намеснікам Наркама дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР, а потым — ненадоўга зноў намеснікам Наркама ўнутраных спраў Беларускай ССР. Са жніўня 1941 года па сакавік 1943 года — начальнік Асобага аддзела НКУС 54-й арміі. З 3 чэрвеня 1943 года па 25 лютага 1946 года — намеснік начальніка ўпраўлення контрразведкі Народнага камісарыята ВМФ СССР.

Са студзеня 1947 года па сакавік 1949 года — намеснік начальніка ўпраўлення МДБ Горкаўскай вобласці, з сакавіка 1949 года па снежань 1951 года — начальнік упраўлення МДБ Бранскай вобласці РСФСР.

Са снежня 1951 года па сакавік 1953 года — намеснік начальніка ўпраўлення МДБ Віленскай вобласці, у сакавіку — кастрычніку 1953 года — намеснік начальніка ўпраўлення МУС Віленскай вобласці Літоўскай ССР, затым выйшаў у адстаўку.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання.

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads