Сяргей Яўгенавіч Сазончык

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Сазончык (нар. 20 кастрычніка 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Хуткія факты Сяргей Сазончык, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выступаў за юнацкія каманды клуба «Мінск», з 2017 года пачаў прыцягвацца да дубля, у другой палове 2018 года замацаваўся ў рэзервовым складзе мінчан. У кастрычніку і лістападзе 2018 года выступаў за «Мінск» таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА.

У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды сталічнага клуба. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 21 ліпеня 2019 года ў матчы супраць «Віцебска» (1:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў рэгулярна гуляць за асноўную каманду, звычайна выхадзіў на поле ў стартавым складзе. У сезоне 2021 стаў часцей выхадзіць на замену.

У лютым 2022 года па выніках пасяджэння Камітэт па статусу і пераходам футбалістаў прызнаў Сазончыка свабодным агентам і пацвердзіў страту «Мінскам» правоў на атрыманне кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста[4], пасля чаго футбаліст падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[5]. Не замацаваўся ў складзе каманды, часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных.

У лютым 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў БАТЭ[6] і хутка стаў іграком мазырскай «Славіі»[7]. У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[8].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads