Сяргей Трафімавіч Асапрылка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Трафімавіч Асапрылка (нар. 9 чэрвеня 1958, г. п. Наваельня, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў гарадскім пасёлку Наваельня Гродзенскай вобласці. Скончыў у 1977 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў П. Крохалева і М. Данцыга. Удзельнік мастацкіх выставак з 1980 года[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года. 3 1997 года — старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў[1].
Remove ads
Творчасць
Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах кампазіцыйнай карціны і партрэта. Асноўныя творы: кампазіцыі «Нашэсце», «Прадчуванне», «Веласіпедысты», «Аднойчы», «Рух», палотны серый «Санаты», «Без назваў», «Мінімалізмы». Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Муніцыпальным музеі горада Сабадэль (Іспанія)[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads