Сярэднік (возера, Браслаўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярэ́днік — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дружнянка, каля вёскі Замошша.

Хуткія факты Сярэднік, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,17 км², даўжыня 1,13 км, найбольшая шырыня 0,24 км, даўжыня берагавой лініі 2,61 км. Найбольшая глыбіня возера каля 5 м, сярэдняя — 3,5 м. Аб’ём вады 0,59 млн м³. Плошча вадазбору 9,19 км².
Катлавіна Сярэдніка лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 5—8 м, спадзістыя ў верхняй частцы і стромкія ў ніжняй. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, у паўднёва-усходняй частцы берагі нізкія. Глыбіні да 2 м займаюць каля 18 % плошчы возера. Дно да глыбіні 1—1,5 м пясчанае, да 2—3 м выслана апясчаненым ілам, глыбей — крэменязёмістым сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Зарастае каля 30 % плошчы. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 1,5 м на адлегласці 2—10 м ад берага возера. У паўночнай частцы з Сярэдніка выцякае ручай у возера Шылава, у паўднёва-заходняй частцы ўпадае ручай з возера Паддворнае.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads