Сясіта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сясі́та[1]возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ловаць (працякае праз возера). Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок.

Хуткія факты Сясіта, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 3,45 км², даўжыня 4,6 км, найбольшая шырыня 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі 12,84 км. Найбольшая глыбіня Сясіта дасягае 10,6 метраў, сярэдняя 4,6 м. Плошча вадазбору 370 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3 да 10 метраў з дзвюма тэрасамі. Берагі нізкія. Берагавая лінія (12,8 км) звілістая, утварае залівы і мысы.
Пойма шырынёй ад 10—20 да 200 метраў, забалочаная. Дно возера да глыбіні 2 метраў пясчанае, глыбей — глеістае. Возера эўтрофнае. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 30 метраў да глыбіні 1,2 м. Залівы зарастаюць гарлачыкамі, рдзестамі. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2 м.
Дно складанай формы з вялікай колькасцю водмелей і ўпадзін. У паўднёвай частцы возера востраў плошчай каля 1 га.
Возера праточнае. Праз Сясіта працякае рака Ловаць і злучае яго з возерам Чарняста, з усходу ўпадае Зайкаўскі канал.

У возеры водзяцца шчупак, карась, акунь, лінь, язь і іншыя віды рыб.

Каля возера вёскі Астапкавічы і Зайкава.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads