Сіваш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сівашmap
Remove ads

Сіва́ш[1] альбо Гнілое мора[1] (укр.: Сиваш, Гниле Море, крымскатат.: Sıvaş, Çürük Deñiz) — сістэма мелкаводных заліваў на захадзе Азоўскага мора, ад якога аддзяляецца Арабацкай касой і злучаецца з ім праз Генічэскі праліў[заўв 1].

Хуткія факты Сіваш, Вышэйстаячая акваторыя ...

Складаецца з 11 салёных ды горка-салёных заліваў.

  • Даўжыня каля 200 км.
  • Шырыня 2—35 км.
  • Глыбіня — да 3,5 м.

Плошча не ўстойлівая, у сярэднім — 2400 км², з якіх каля 100 км² прыходзіцца на астравы і 560 км² — на тэрыторыі, якія толькі перыядычна аказваюцца пад вадой. Вада заліва моцна мінералізаваная.

У тэктанічных адносінах прымеркаваны да восевай часткі Прычарнаморскай упадзіны. Дакембрыйскі фундамент апускаецца пад Сівашам да глыбіні 12,5 км.

Берагі Сіваша пясчаныя, нізкія, пакатыя, гразкія, ле­там пакры­ва­юцца пластом со­лей. Мел­каводдзе за­ліва спрыяе моцнаму прагрэву вады ле­там, ін­тэн­сіўнаму выпарэнню, міне­ра­ліза­цыі (салё­насць да 87‰) і фарміраванню гнілістага паху. Дно Сіваша пакры­та сло­ем мулу таўшчынёй звыш 5 м. Вузкі Чангарскі праліў дзеліць Сіваш на ўсходнюю і заходнюю часткі, якая аддзелена дам­бай і ператворана ў выпаральнік вады для здабычы хімічных рэчываў і ле­кавых гразей.

Жывіцца Сіваш водамі Азоўскага мора, у яго ўпадаюць рэкі Салгыр, Чуруксу і інш., якія летам часта перасыхаюць. Узімку замярзае, тэмпература вады ў цёплы перыяд вагаецца ад +20 да +32 °C.

Thumb
Thumb
Thumb
Remove ads

Заўвагі

  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads