Сідар Васілевіч Копаць

(пам. 1531) пісар вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сідар Васілевіч Копаць, Копаць Васілевіч (2-я палова XV ст. — май 1531) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Пісар вялікі літоўскі (?—1531). Адначасова маршалак гаспадарскі (1520—1531). Тым жа часам намеснік жыжморскі (1510—1514), перавальскі (1516—1531), медніцкі (1526—1531), дзяржаўца дарсунішскі (1520-я — 1531).[6]

Хуткія факты Сідар Васілевіч Копаць, пісар вялікі літоўскі ...
Remove ads

Біяграфія

З роду смаленскіх баяр Копцяў, сын пісара гаспадарскага Васіля Копця. Пад імем Сідар згадваецца толькі ў дакументах ужо 1560—1570-х гадоў. Вядомы з 1501 года калі прасіў вялікага князя Аляксандра пацвердзіць свае смаленскія маёнткі праз крадзеж дакументаў на іх. Прыкладна з 1506 года служыў у Канцылярыі. Пры двары пана Копця Васілевіча цанілі як дасведчанага канцылярыста і рэдка адпускалі па справах не датычных дзейнасці Канцылярыі. Толькі аднойчы ў 1511 годзе ён накіраваны гаспадаром як пасол да Паноў-Рады.[7]

На Попіс 1528 года ставіў 38 «коней», то бок валодаў агулам 304 службамі сялян. Сам пан Копаць Васілевіч быў адным з кіраўнікоў складання гэтага Попісу, апошняй з найбольш значных яго прац у Канцылярыі.[8]

Свой галоўны маёнтак Вяйсея атрымаў у 1516 годзе ад гаспадара абменам на Гошчава Слонімскага павета. Ажаніўся позна з маладой княжной Мар’яй, дачкой князя Канстанціна Крошынскага, якая перажыла мужа на 40 гадоў, пасагам былі 30 службаў «двара» Дубна Гарадзенскага павета. Таксама пану Копцю Васілевічу належалі сёлы Аполле[pl] і Русілы[pl] Берасцейскага павета і сяло Дзебрава Лідскага павета[6], маёнтак Копцева.

Пахаваны ў саборнай царкве Прачыстай Багародзіцы Пячэрскай[uk] ў Кіеве.[9]

Remove ads

Сям’я

У шлюбе з княжной Мар’яй з Крошынскіх мелі прынамсі сямёра дзяцей, на час смерці бацькі трое сыноў былі непаўналетнія.[10]

• Цімафей (пам. неўзабаве па 1531),
• Фёдар,
• Васіль,
• Іван (да 1531 — 28.2.1563, Гародня), у шлюбе з князёўнай Марынай Львоўнай з Палубінскіх меў дачку Марыну (у шлюбе з Касперам Дэмбінскім) і сына Івана (1.3.1563, Вейсяі — да 10.7.1569), адразу па смерці мужа (да 13.5.1563) ўдава ўзяла другі шлюб са Станіславам Нарушэвічам, вымушаная шукаць абароны да сваякоў[11];
• Ганна, у шлюбе з Іванам Богушавічам Багавіцінавічам,
• Фядора, у першым шлюбе з Есіфам Халецкім, у другім — з Бенедыктам Юрагам,
• Раіна, у шлюбе з князем Іванам Васілевічам Палубінскім.
Remove ads

Зноскі

1. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 259.

2. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 188.

3. Сліж Н. У. Маёмасныя справы Мар’і Канстанцінаўны Крошынскай у святле яе тастаменту // Studia Historica Europae Orientalis / пад рэд. А. В. МартынюкМн.: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2021. — вып. 14. — С. 153–154. — ISSN 2079-1488

4. Сліж Н. У. Маёмасныя справы Мар’і Канстанцінаўны Крошынскай у святле яе тастаменту // Studia Historica Europae Orientalis / пад рэд. А. В. МартынюкМн.: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2021. — вып. 14. — С. 154. — ISSN 2079-1488

5. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 371.

6. Сліж 2021, с. 152.
7. Сліж 2021, с. 154-155.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads