Вяйсея
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вяйсея[2], таксама Вяйсіеяй (літ.: Veisiejai) — горад у Лаздзейскім раёне Аліцкага павета Літвы. Утварае гарадскую сянюнію, адміністрацыйны цэнтр Вяйсейскай сянюніі.
Remove ads
Remove ads
Назва
Тапонім Вяйсея[3] (Вяйсеі[4], Вяйсей[5], Вейсі[6]) утварыўся ад назвы возера, якое месціцца за 6 км на паўднёвы захад ад горада.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Вяйсею датуецца 1501 годам, калі вялікі князь Аляксандр перадаў яе князям Глінскім. У гэты час Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У XVI ст. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў вёску князям Алелькавічам.
У 1525 годзе Вяйсея атрымала прывілей на правядзенне кірмашоў. Першая царква была пабудавана ў 1526 годзе слуцкім князем Юрыем. У ХVII ст. Вяйсея перайшла ў валоданне князёў Масальскіх; у касцельнай крыпце спачыў гетман Міхал Юзаф Масальскі. У другой палове XVIII стагоддзя мястэчка Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага, цэнтральны маёнтак, ува ўласнасці Масальскіх[6].
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Вяйсея апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год тут было 63 будынкі.
У 1885—1887 гадах у Вяйсеі працаваў афтальмолагам стваральнік эсперанта Людвік Заменгоф.
Найноўшы час
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Вяйсея апынулася ў складзе Літвы. З 1940 па 1991 год у складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года Вяйсея знаходзілася пад акупацыяй Германіі.
З 1950 па 1959 год быў раённым цэнтрам Каўнаскай вобласці. Затым уваходзіў у Лаздзіяйскі раён Літоўскай ССР. Правы горада атрымаў у 1956 годзе.
З 1991 года ў складзе Літвы. У 1990-я гады ўлады Літвы залучылі Вяйсею ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія. З 1995 года цэнтр аднайменнай сянюніі. У 2000 годзе атрымаў герб і сцяг.
- Горад на старых здымках
- Касцёл на Рынку, 1928 г.
- Палац Агінскіх, 1922 г.
- Касцёл і палац, 1922 г.
- Дом Заменгофа, каля 1890 г.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1827 год — 737 чал.[7]
Славутасці
- Касцёл Святога Юрыя (1817)
- Могілкі іўдзейскія
- Сінагога (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх (XVIII—XIX стагоддзі)
Страчаная спадчына
- Палац Агінскіх (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Вяйсеі
- Касцёл Святога Юрыя
- Касцёл, званіца
- Бібліятэка і музей
- Парк
Вядомыя асобы
- Міхал Халецкі (1679—1715) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads