Сіенскі сабор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сіенскі саборmap
Remove ads

Сіенскі сабор (італ.: Duomo di Siena) у гонар Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі (італ.: Cattedrale di Santa Maria Assunta) — галоўная царква Сіенскай рэспублікі, найважнейшы помнік італьянскай готыкі. Размешчаны ў горадзе Сіена.

Хуткія факты Сіенскі сабор, Краіна ...

Сабор быў спраектаваны і пабудаваны ў перыяд з 1215 года па 1263 год на месцы больш ранняга будынка. Сабор мае форму лацінскага крыжа з трансептам, які злёгку выступае, таксама сабор мае купал і званіцу. Купал на васьмівугольным падмурку пры падтрымцы калон. Купальны ліхтар быў дададзены Джавані Ларэнца Берніні. Неф аддзелены ад двух праходаў паўкруглымі аркамі.

Знадворку і знутры сабор аздоблены белым і зелянява-чорным мармурам з даданнем чырвонага мармуру на фасадзе. Чорны і белы — геральдычныя колеры Сіены, іх паходжанне звязана з белым і чорным коньмі заснавальнікаў горада, Сенія і Аскія.

У інтэр’еры сабора характэрны выключны па мастацкай выразнасці мазаічны пол, пышна дэкараваная кафедра працы Нікола Пізана і статуя Іаана Хрысціцеля, вылепленая Данатэла. Некаторыя з мастацкіх скарбаў Дуома — як, напрыклад, знакамітая «Маэста» Дуча і вітражы па эскізах Чымабуэ — цяпер упрыгожваюць саборны музей.

Remove ads

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads