Паскарэнне свабоднага падзення

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Паскарэнне свабоднага падзення g (звычайна вымаўляецца як «Жэ») — паскарэнне цела падчас свабоднага падзення. Каля паверхні Зямлі яно роўнае ~9,8 м/с².

Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні некаторых нябесных цел, м/с2
Сонца 273,1
Меркурый 3,68—3,74 Венера 8,88
Зямля 9,81 Месяц 1,62
Цэрэра 0,27 Марс 3,86
Юпітэр 23,95 Сатурн 10,44
Уран 8,86 Нептун 11,09
Плутон 0,06
Больш інфармацыі h, км, g, м/с2 ...
Remove ads

Вылічэнне паскарэння свабоднага падзення

Паскарэнне свабоднага падзення складаецца з двух складнікаў: гравітацыйнага паскарэння і цэнтрабежнага паскарэння.

Значэнне гравітацыйнага паскарэння на паверхні планеты можна прыблізна падлічыць, калі ўявіць планету кропкавай масай M, і вылічыць гравітацыйнае паскарэнне на адлегласці яе радыуса R:

,

дзе G — гравітацыйная пастаянная (6,6742×10−11 м³с−2кг−1).

Пры выкарыстанні гэтай формулы для вылічэння гравітацыйнага паскарэння на паверхні Зямлі атрымаем:

м/с²

Гэтае значэнне толькі прыблізна супадае з паскарэннем свабоднага падзення ў дадзеным месцы. Адрозненні абумоўлены:

Больш інфармацыі Горад, Даўгата ...
Remove ads

Сіла цяжару

Сіла цяжару — сіла, якая дзейнічае на любое матэрыяльнае цела, якое знаходзіцца паблізу паверхні Зямлі або іншага астранамічнага цела, вылічаецца па формуле[1].:

дзе  — паскарэнне свабоднага падзення.

Па вызначэнні, сіла цяжару на паверхні планеты складаецца з гравітацыйнага прыцягнення планеты і цэнтрабежнай сілы інерцыі, выкліканай сутачным кручэннем планеты.

Гравітацыйнае прыцягненне планеты вызначаецца суадносінамі:

дзе G — гравітацыйная пастаянная (6,6742×10−11 м³с−2кг−1),  — маса сферычна сіметрычнага астранамічнага цела,  — маса матэрыяльнай кропкі, на якую дзейнічае сіла,  — адлегласць паміж цэнтрам сферычнай масы M і матэрыяльнай кропкай.

Модуль цэнтрабежнай сілы інерцыі , якая дзейнічае на матэрыяльную часціцу, выражаецца формулай:

дзе  — адлегласць паміж часціцай і воссю кручэння разгляданага астранамічнага цела, а  — вуглавая скорасць яго кручэння.

Сіла цяжару, якая дзейнічае паблізу паверхні Зямлі, залежыць ад шыраты месца і вышыні яго над узроўнем мора. Прыблізны выраз для абсалютнай велічыні сілы цяжару ў сістэме СІ мае выгляд:

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads