Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч (руск.: Никодим Силиванович; 25 снежня 1834, в. Цынцавічы, Вілейскі раён — 1918 ці 1919) — беларускі і расійскі мастак, акадэмік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.

У Маладзечне атрымаў агульную адукацыю ў павятовым пяцікласным вучылішчы для дваран. У 1859 годзе паступіў у Пецярбургскую Імператарскую акадэмію мастацтваў, дзе спецыялізаваўся на партрэтным жывапісе. Праз чатыры гады Сілівановіч атрымаў званне вольнага мастака, пасля чаго вярнуўся ў родную вёску. Пачаў займацца царкоўным жывапісам. У 1866 годзе яму было прысвоена званне класнага мастака 3 ступені. Зноў вучыцца ў акадэміі ў класе мазаікі. Неўзабаве атрымлівае званне класнага мастака 2 ступені, а там ужо і 1 ступені. Таленавітага мастака заўважыў Брулоў, які і прапанаваў Сілівановічу прыняць удзел у стварэнні мазаікі «Тайная вячэра» ў галоўным іканастасе Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу.
З 1870 па 1899 год ён працаваў у Імператарскай акадэміі, дзе чытаў лекцыі. З 1864 па 1866 год ён жыў у Вільні, з 1901 года — у Бірштанах, а ў апошні перыяд жыцця — у Прэнах. У 1876 годзе яго карціна была выстаўлена на Сусветнай выставе ў Філадэльфіі, а ў 1881 годзе мастак быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава трэцяй ступені.
Карціны мастака знаходзяцца па ўсім свеце. Адна з іх — «Салдат з хлопчыкам» — знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Яшчэ адна — «У цямніцы» — захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[2].
Remove ads
Ушанаванне памяці
- На радзіме Сілівановіча ў Вілейцы пры Вілейскім краязнаўчым музеі працуе выставачная зала яго імя [3].
- У вёсцы Цынцавічы Вілейскага раёна адкрыты памятны знак Сілівановічу [4].
- Творчасць Сілівановіча становіцца тэмай прац для яго землякоў. Некалькі карцін, прысвечаных у тым ліку Сілівановічу, намаляваў вілейскі мастак-жывапісец Эдуард Мацюшонак. [3].
Зноскі
- В темнице Архівавана 29 жніўня 2021.
- Адкрыццё помніка акадэміку Сілівановічу Архівавана 24 красавіка 2016. //«Рэгіянальная газета»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

